На запыт знайшлося 158 артыкулаў

  1. 121
    круціцца — пускацца ў блыт.
    Мужык з'ехаў, дык яна круціцца як сучка.
  2. 122
    кручок — маленькі начальнік, службіст.
    Сын ейны нейкім кручком уторкнуўся ў Вушачы.
  3. 123
    крушаны — рассыпісты, скаромны.
    Пірог гэткі крушаны - не адламіць, увесь рассыпаіцца.
  4. 124
    крушыць — веяць зерне на сіце.
    Цэлы дзень зерне крушылі й у бачэнкі ссыпалі.
  5. 125
    крывінда — пра кульгавага (грэбліва).
    Крывінда гэна хоць куды дападзець.
  6. 126
    крыж, крыжавіна — паясніца.
    Боль уваліць у крыж, ні сагнуцца, ні разагнуцца. Крыжавіна як агнём гарыць.
  7. 127
    крыжніца — крыга, ільдзіна.
    Ай, як крыжніцы пашлі, аж усе палі паламалі.
  8. 128
    крышан — скрылёк.
    Хаця крышан яблыка з'еш.
  9. 129
    крэў — вывернутае дрэва, пень дагары карэннем.
    Дзярэцца як жаба на крэў.
  10. 130
    кубатурка, кубатурніца, кубатка — курыца з інкубатара.
    Курка-кубатурка, ей пітух усе косці памяжджуліў.
  11. 131
    кубачкі — грыбы.
    З дожджу пусціліся, і тут жа занос сураежкаў, кубачкаў.
  12. 132
    кубіч — невялікі кубельчык.
    Ссып пшанічку ў кубіч, яе мала асталося.
  13. 133
    кугугутанька — ласкавае найменне зайца.
    А мой ты заінька, а мой ты кугугутанька. (Малога мяне так кволіла мама.)
  14. 134
    кудлычыць — касмаціць, кудлаціць.
    Вецер кудлычыць пітухоў хвост.
  15. 135
    кука — драўляная даўбежка, пабаешка, якой разбіваюць глыжы ці лёд.
    Зімой, калі пад ільдом стаіць шчупак, б'юць кукай, глушаць, прабіваюць лёд, а пасля восцямі дастаюць рыбіну. Шчупак спіну к сонцу, яго кукай бух, тапаром прасякуць і скарэй на лёд. Некалі свякроў смяялася з маёй маладой мамы, калі яна сказала: «Іван рыбы накукаваў».
  16. 136
    кукулка — зязюля; яшчэ — мала, на звод.
    Месяц пройдзіць і кукулку не пачуіць. Грошы на кукулку толькі.
  17. 137
    кулаччо, кулачча — кулакі (зборнае).
    А ў ейных братоў кулаччо па пуду.
  18. 138
    кулеўе — кулі саломы.
    Кулеўем страху накрылі.
  19. 139
    кулічкі — драўляныя гвазды, каб вешаць сёдлы.
    Каб былі для конікаў стайнічкі, // Для ўздзечак палічкі, // Для сёдлаў кулічкі.
  20. 140
    кулогаць — праць, мыць збольшага.
    Ты лайно троху пакулогай, і ладна.

Паведаміць пра недакладнасьць