-
61
катанка — скручаная скароміна.
Дала яму катанку здору на закрасу. -
62
катлянець — спаць з перапою (наліўшыся, як кацёл).
Прыпаўзець дамоў і ўсю ноч катлянеіць. -
63
катовы мудкі — зёлка кашачыя лапкі.
Калі ў сцяну ўторкнуць катовы мудкі, яны ўсю зіму стаяць. Усе травы зніцелі, выпетралі, адны катовы мудкі рудзеюць пухната. -
64
каціхі — катахі, кацёлкі.
Па вуліцы конскія каціхі валяюцца, не прайсці. -
65
кашлюн — хто дужа кашляе.
Малы кашлюн усю ноч спаць не даваў. -
66
квасіны — ападонне ад квасу.
Як быў квас, тады не было вас, а як засталіся квасіны, і вас чэрці пананасілі. -
67
квачак — маленькі пэндзлік.
Квачакам добра сценку бяліць. -
68
кволіцца — шкадаваць сябе, песціцца.
Німа чаго кволіцца, трэба робіць. -
69
квякат — прыглушаны гук ад удараў.
Б'юцца - аж квякат ідзець. -
70
квякнуць — ударыць вобзем.
Як квякнуў задзіраку, з таго й дух вон. -
71
кезік — мурлыканне, курня.
Кот зацягнуў свой кезік. -
72
кешкацца — валаводзіцца, таптацца.
Кешкаецца-каламешкаецца, ніяк з хаты ня выбірацца. -
73
ківок — п'яны.
Ківок ківаіцца на вуліцы цэлы дзень. -
74
кілун — кнор.
Свіння на кілуноў паднялася. -
75
кілуніна — сала з нявыкладзенага (нявылегчанага) парсюка.
Як закусіш кілунінай, аж салаўі на душы пяюць. Кілунінай закусіць - і пяршак як квасок здасца. -
76
кірмашовікі — пярэднія зубы.
Кірмашовыя зубы - пярэжнія, а далі - кутнікі. У мяне яшчэ кірмашовікі свае, не казённыя.
(Тыя, відаць, якія можна паказаць на кірмашы, на людзях, пасміхаючыся.) -
77
кірпачка — кірпатая.
Такая кірпачка ладненькая, такая ўслужлівая, матка не нарадаваіцца з яе.
(Ад кірпатага й прозвішча Кірпіч, Кірпічонак.) -
78
кісляць, кісляццё — кісляціна.
Не ўзвар, а кісляць адна. -
79
кісялёўка — абгабляваная карчавешка, якая звычайна стаіць у парозе.
Дажыліся, у хаці каб кісялёўка, гола. Нос як кісялёўка, а яшчэ задзіраіць яго. -
80
кіт; кітаваць — замазка для шыб; замазваць.
Пайду ў краму купіць кіт, каб шыбы закітаваць.
На запыт знайшлося 158 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць