На запыт знайшлося 150 артыкулаў

  1. 21
    надзетка — адзежа, апратка.
    Бабы стаялі, і ў вусіх адзін фасон надзеткі.
  2. 22
    надуцце — злосць, узлаванне, насуплівасць.
    Надуццем сваім усю справу сапсавала.
  3. 23
    надуцька — крыўдлівы, капрыза.
    Надуцька крыўдлівы, як малое дзіця.
  4. 24
    наеда — насычэнне, сытасць.
    Вялікая наеда - жывату вярэда.
  5. 25
    наезджыя — нетутэйшыя, прыхадні.
    Наезджыя, чужыя тут, а сваіх німа.
  6. 26
    наёмшчык — памагаты (сацыяльны работнік).
    Мне ня трэба наёмшчык, хто хлеб носіць, я ж з сынам жыву.
  7. 27
    найдун — найдзёныш.
    Ён жа ім няродны сын, з вайны найдун.
  8. 28
    найсціся — прыстаць у прымакі; яшчэ — нарадзіць.
    І найшоўся к ей дзед, крывы Віннік. У яе ўжо дзяўчынка найшлася без яго.
  9. 29
    накамшыць, накомшыць — напячы многа.
    Накамшыла бліноў на ўсіх едуноў.
  10. 30
    накерпаць — наперабіраць бульбы, нагрэсці.
    Трошку накерпала бульбы на вячэру.
  11. 31
    налецце, налета — наступны год.
    Будзем жыць сёлета, а да налецця ці дажывём. Вып'ем тут, пакуль мы тут, а налета Бог ведаіць, дзе мы будзім.
  12. 32
    налечыць — паправіць здароўе.
    Ездзіла ў Віцебск, дык там троху налечылі.
  13. 33
    налле — няпрошаныя, нахабныя.
    І адкуль толькі налля нанясло?
  14. 34
    налюбкі — на выбар, што падабаецца (што люба).
    Бяры налюбкі з усяго каша.
  15. 35
    налюдзіцца — набрацца добрых манераў, абчасацца каля людзей; яшчэ — прычапурыцца.
    Па свеці паездзіў, дык і налюдзіўся. Быў растрахайла, а цяпер, глядзі ты, як налюдзіўся.
  16. 36
    намерыць — намерыцца, наважыцца.
    Куды намерыла, туды й ідзець.
  17. 37
    нападоймішча — як падняць.
    Малы нападоймішча, дужы вырасціць.
  18. 38
    нападрост — навырост, з запасам.
    Малым трэба ўсё шыць нападрост, скора ўсё робіцца кароткая.
  19. 39
    напаспытак — проба ежы, пітва, каштаванне.
    Узяў кавалачак сыру напаспытак, каб рассмакаваць, ці спадабаіцца. Вазьмі хоць напаспытак, а там асмакуешся.
  20. 40
    напатканец — сустрэчны.
    Ішла полем, і напатканцу таму дарогу паказала.

Паведаміць пра недакладнасьць