На запыт знайшлося 150 артыкулаў

  1. 141
    нядбаліца — гультай, хто не дбае.
    А п'яніца-нядбаліца красу маю выпіў.
  2. 142
    нямтур — нямы, нямко.
    Маўчыць нямтур, толькі вачмі лыпаіць.
  3. 143
    нямудраны — несамавіты, няхітры.
    Нямудранымі сеткамі рыбу лавілі.
  4. 144
    няпошлы, недапошлы — недалужны, слабы, ніякаваты, непаваротлівы, нязграбны, нехлямяжы.
    У гаспадарцы заўсёды працы завал, а мужык у яе няпошлы. Такі недапошленькі малец, ажно шкада яго.
  5. 145
    няпутны, непутны — бесталковы, які адбіўся ад рук.
    Не дай Бог няпутных дзяцей.
  6. 146
    нясенне — калі курыца гатовая знесці яйка.
    А такая была дзікая, а то нікога не баіцца курка, грабянёчак ужо красны - к нясенню збіраецца.
  7. 147
    нясноты, нясноцце — нешта надуманае, няпэўнае.
    Сваімі дурнымі няснотамі ты мне галаву затлуміў.
  8. 148
    нястоцце — кволае, слабое, недарэчнае.
    Усё нястоцце сабралася.
  9. 149
    няўсхолае — зерне, якое не ўзыходзіць.
    Пшаніцу засеялі, алі ж зёрнеткі няўсхолыя.
  10. 150
    няхлюй — неахайны.
    Такі няхлюй, быццам у хлеві рос.

Паведаміць пра недакладнасьць