На запыт знайшлося 150 артыкулаў

  1. 121
    нехуютанькі — нічога.
    Ніхуютанькі ня будзіць з гэтага рая.
  2. 122
    нецель — карова, якая не цялілася; яшчэ — пра маладзіцу.
    І ў гэтай нецелі нешта прыкмецілі.
  3. 123
    нецярпёха — нецярплівая.
    Прыбегла нецярпёха, дай ёй усё й адразу.
  4. 124
    ніжыня — супрацьлеглае вышыні.
    Зробіў мне зэдлічак пад ногі вось такенечкай ніжыні.
  5. 125
    нізь — нізіна, нізкае месца.
    Там самая нізь, што ні пасей - вымакніць.
  6. 126
    нікаць — дападаць, шныпарыць.
    Так і нікае па кутках, каб дзе што вынюхаць.
  7. 127
    ніўё — жніўё, лугавіна.
    Яно па ніўю жатае, там не касілі.
  8. 128
    нішцяк — нішто сабе, добра.
    І ў бедных гасцях жывату нішцяк. А ён нішцяк хату паставіў.
  9. 129
    ніякі — кепскі, шкодны.
    Малец ейны такі ўжо ніякі, толькі шкоды й пілнуецца.
  10. 130
    новіна — ежа новага ўраджаю.
    Сягоння на вячэру новіна. Новая новіна на старое бруха.
  11. 131
    нораст — нераст.
    Рыба на нораст ідзець.
    (Так і хочацца патлумачыць - на рост.)
  12. 132
    норат — нерат.
    Норат трэба ўмець паставіць, каб рыба ў яго пашла.
  13. 133
    носкае — моцнае (пра вопратку).
    Носкае носіва, надоўга хваціць.
  14. 134
    нотны — манерны.
    Яна паненка нотная - без хвігі не да носа.
  15. 135
    нудзіцца — сумаваць.
    Парасё, адсаджанае ад свінні, нудзіцца.
  16. 136
    нура — нара, яміна.
    Мышына ў нуру, і кату нассяру. Лісіца шусь у нуру - і хвастом накрылася.
    (Ныркі недзе блізка, а таксама ўнурыцца, унурыць галаву, пануры, заканурак.)
  17. 137
    нэдны — замораны, саслаблы, занудлівы.
    Ня столькі бедны, колькі нэдны.
    (Відаць, ад нэндзы.)
  18. 138
    нюшок — узятая ў тры пальцы мука, соль, крупы, шчопаць.
    Солі адзін нюшок, і досіць.
  19. 139
    нявогледдзю — хутка, не азіраючыся.
    Ваўчыца як ляснула зубамі, той ходу, ляцеў нявогліддзю.
  20. 140
    нявывалака — лежабока, гультаяваты, размазняваты.
    Нявывалака на хаду спіць, у яго ў році вецер начуіць.

Паведаміць пра недакладнасьць