На запыт знайшлося 150 артыкулаў

  1. 41
    наперакось — коса, няроўна.
    Дзверыну павесілі наперакось, дык яна й не зачыняецца.
  2. 42
    наперасцігі — абгонкі, перагонкі.
    І пашлі наперасцігі - хто каго.
  3. 43
    напіндурыцца — апрануцца, прыбрацца вычварна, крыкліва.
    Любіць напіндурыцца, каб усе на яе глядзелі ды зайздросцілі.
  4. 44
    напірыцца — адказаць, уставіць слова, адгаварыцца.
    І напірыцца ня дась, сам гаворыць, сам слухаіць.
  5. 45
    напірыць — падбухторыць.
    Як напірыць яго, дык ён на ўсіх кідаецца.
  6. 46
    напіта — насцеж.
    У хаце каб душа, дзверы напіта.
  7. 47
    напіцерыцца — набрацца рускіх словаў, старацца гаварыць па-руску (пра таго, хто ў Піцеры пабываў).
    Напіцерыўся ў горадзі й ламаіць язык, свайго забываецца.
  8. 48
    напіціць — падахвоціць.
    Напіцілі яго хлопцы, ён і згадзіўся.
  9. 49
    напіцярыцца — прыбрацца, сабрацца (ад Піцера).
    Напіцярылася ўжо на гулі, скура на ей гарыць.
  10. 50
    напіцярыць — падбухторыць, падгаварыць (ад Піцера).
    Напіцярылі яго, ён і даў волю кулакам.
  11. 51
    напляўдурыць — нагаварыць абы-чаго, нахлусіць, затлуміць галаву.
    Напляўдурыла, напляла мех з торбачкай, толькі яе й бачылі.
  12. 52
    напоўніцу — на ўвесь рот есці, скубсці.
    Сваё есь як не сваімі зубамі, а чужое - напоўніцу. Выгнала карову раней - напоўніцу скубець атаву.
  13. 53
    напрасоў — па цаліку, уцэла.
    Напрасоў пойдзіш па веснавым снезі - будзіш правалівацца.
  14. 54
    напраўду — сапраўды.
    А Стахван і напраўду сабраўся з'ехаць адсюль.
  15. 55
    напуціць — наставіць; яшчэ — нацкаваць.
    Хоць ты яго напуць, а то нікога ня слухаіцца. Сабаку напуцяць, дык свайго можаць узяць.
  16. 56
    напушчонік — хто напускаецца, чапляецца.
    Што ты да мяне, напушчонік, чэпішся?
  17. 57
    напытаць — даведацца.
    Хадзіла ў сяло напытаць, можа, дзе хату прадаюць.
  18. 58
    наразуміць — навучыць, падказаць.
    Нехта наразуміў яе напісаць.
  19. 59
    нараснік — кустоўе, зараснік.
    Усё зарасло гэтым нараснікам - не прайсці.
  20. 60
    нараток — сплеценая з вялікімі вочкамі торба, куды клалі каню сена (аброк).
    На чужы раток не накінеш нараток.

Паведаміць пра недакладнасьць