На запыт знайшлося 92 артыкулы

  1. 41
    раскратацца — расхадзіцца, прыйсці ў сябе.
    Хаджу-хаджу й неяк раскратаюся памалу.
  2. 42
    раскусціцца — пайсці багата ў рост.
    Бэз перад вакном раскусціўся - нічога з хаты не відаць.
  3. 43
    распасці — разгадаваць.
    Распас пуза - рамяня ўжо не хапае.
  4. 44
    распрарэшыцца — данасіцца да дзюрак, да прарэхаў.
    І верхняе, і ісподняе распрарэшылася, насіць нечага.
  5. 45
    распушчонік — спешчаны, распушчаны, неслух.
    Нікога не баіцца, нікога й слухаць ня хочаць распушчонік.
  6. 46
    распялёхаць — расплюхаць.
    Прышоў вясёлы ды распялёхаў цабэрак, усю падлогу заліў.
  7. 47
    рассяканка — шустрая дзяўчынка (кпліва).
    У яго адны дзеўкі-рассяканкі, сыноў німа.
  8. 48
    растапэха — няўмека, распусцёха.
    У растапэхі рукі не з тога месца растуць.
  9. 49
    растаргаваць — раскупіць, разабраць.
    Дзевак усіх растаргуюць, і ты з носам застанешся.
  10. 50
    растрахайла — неакуратны, неахайны, абы-як апрануты; яшчэ — несабраны.
    Ходзіць па хаці гэтакім растрахайлам, аж мне гідка. У растрахайлы німа парадку ні ў галаве, ні ў хаці.
  11. 51
    расты — парасткі, карэньчыкі.
    Цыбуля расты пусціць і сапшыкаіцца, яна цераз тры дні зялёная пусціць.
  12. 52
    расфасоніцца — прыбрацца, прыфранціцца.
    Расфасоніўся малец ды на дзевак паглядаіць.
  13. 53
    расхохліцца — распусціць валасы, нашушэрыцца.
    Як расхохліцца, дык не пазнаць.
  14. 54
    расцяроха — непрыбраны, непрылюджаны.
    Так расцярохай і ходзіць, глядзець нялоўка.
  15. 55
    расчвяліць — парэзаць глыбока, расшастаць.
    Руку нажом да кас ці расчвяліў.
  16. 56
    расчынаць — пачынаць.
    Калі расчаў робіць, дык і роб.
  17. 57
    расшабуняцца — раскатурхацца, расхадзіцца, прыйсці ў сябе.
    Ракам-бокам, а як расшабуняішся, дык і на хваробы забудзішся. Саўсім з ног валілася, а патроху расшабунялася, і нічога.
  18. 58
    расшастаць — прагуляць, пусціць прахам набыць.
    Расшастаў усю бацькаву маёмасць і голым задам свеціць.
  19. 59
    расшышкаць — патраціць, пусціць на вецер, прагуляць, прашыкаваць.
    Было трошачку грашышкаў, і тыя дзеўкам расшышкаў.
  20. 60
    раўнізь, раўнязь — роўная мясціна, раўніна.
    Вырваліся на раўнізь - усё далёка відаць. Такая раўнядзь - хоць на Вялічка яйкі качай.

Паведаміць пра недакладнасьць