На запыт знайшлося 92 артыкулы

  1. 61
    раўчына — невялічкі роў, абровак.
    Пабег раўчынай за руёй ваўчынай.
  2. 62
    рахунак — выгода, карысць.
    А ці будзіць рахунак - купляць бульбу на базары?
  3. 63
    родзілка — мякіна й зярняты.
    Змалаціў усю й скрыжаваў (абмёў усюдых калоссе), асталася мякіна й жыта - родзілка.
  4. 64
    родня — радня, сваякі.
    Казала - устроілі к родні мальца гадаваць.
  5. 65
    розна — насцеж, наросхліст, у розныя бакі.
    Вокны парасчыняны, дзверы розна. Мой міленькі прыехаў позна, // Параскідаў падушачкі розна.
  6. 66
    ростанькі — сцяжыны на перакрыжаванні.
    На ростаньках мы й рассталіся.
  7. 67
    росця — расткі.
    Бульба ўжо росця пусціла - пара садзіць, а вясной і ня пахніць.
  8. 68
    рохля — неахайная, апушчаная, абыякавая, лянівая.
    Сядзіць такой рохляй, каб куды парупілася.
  9. 69
    рубель — жардзіна (пераважна бярозавая), увязнік, якім зверху ўціскаюць (увязваюць) сена ў брыцы.
    Так стараліся ўціснуць сена, як рубель ня лопнуў.
  10. 70
    рубец — шво.
    Такі лівень - рубца сухога не было.
  11. 71
    рубшчык — хто рубіць хату.
    І рубшчыкам трэба наліць, каб ізруб быў звонкі, як той кубак.
  12. 72
    рудка — рудая, рыжая.
    Унучка ў бацьку свайго рудкаю ўрадзілася - агнём гарыць.
  13. 73
    рукаты — майстра на ўсе рукі.
    Ён малец рукаты, у яго ўсё ў руках гарыць. Ён цясляр рукаты.
  14. 74
    рукаятка — маток напрадзенай воўны.
    Ай, цюк дык і цюк, // Лепі дзеўка, чым дзяцюк. // Дзеўка хату падмяцець, // Рукаятку напрадзець.
  15. 75
    рунія — рунь.
    Рунія кажухом узялася, зерняты ўсхолыя былі.
  16. 76
    рупіць — хвалюе, не дае спакою.
    Рупіць мне запасці дроў на зіму.
  17. 77
    рупніца — прыпар, клопат, праца, якую трэба зрабіць хутчэй.
    На яго рупніца напала, яму й белага дня мала. Як рупніца нападзець, дык і валун ідзець.
  18. 78
    рухацца — кратацца.
    І ня кратайся, і ня рухайся.
  19. 79
    рухаць — рохкаць.
    Свіння сама пра сябе рухаіць.
  20. 80
    ручасцік — гарлач (стаўбун) з ручкай, горла перацятае.
    «Ці ёсць гарлачы?» - «Не, толькі ручасцікі».

Паведаміць пра недакладнасьць