На запыт знайшлося 122 артыкулы

  1. 81
    упрытруску — пасыпаць, патрусіць.
    Дай каню канюшыны, а ўпрытруску аўса сыпані.
  2. 82
    упрыхрупку — адкусваючы, хрупаючы (кусаючы).
    Каб ашчадней было - гарбатку з цукрам п'юць упрыхрупку.
  3. 83
    упухавую — ушчэнт.
    На гэтай працы ўпухавую запарышся.
  4. 84
    упушчэнства — недагляд.
    Такое ўпушчэнства з дзіцём, цяпер ужо нічога не паправіш.
  5. 85
    упыліць — улегчы.
    І ўпыліў пітух за курыцай, аж пыл курыцца.
  6. 86
    ураг — наравісты, няўступлівы.
    Як уродзіцца ўраг, дык і памрэць урагам.
  7. 87
    урагі — наравы, капрызы.
    Я з цябе твае ўрагі выб'ю, ты мне не варанджайся. Такі ўжо наравісты конь быў у яго, поўны косці ўрагаў.
  8. 88
    ураджэнец — свой, тутэйшы.
    Ён ураджэнец, а тут сусвецця з'ехалася.
  9. 89
    урадна — святочна, паглядна, урачыста.
    У госці надзеўся ўрадна. Ён сягоння такі ўрадны - хоць пад вянец. Настольнік заслалі ўрадны, каляровы. Я ва ўраднай хусцінцы так і хаджу цэлы дзень.
  10. 90
    урод, урода — ураджай, спор.
    Гэтым летам німа ўроду, дык німа нідзе сена, німа ўраджаю. Сёлета на агуркі не такая ўрода.
  11. 91
    уроіцца, роіцца — здасца, прымроіцца.
    Уроілася ёй, што злодзя ў хату ломіцца, дык ад крыку зашлася. І што гэта яму ўроілася, быць я не прывеціла яго.
  12. 92
    уручча — кій, палка, кавенька, папірушка.
    Хоць якое ўручча ў руку ўзяць, усё ж прыступней ісці.
  13. 93
    урэзацца — моцна закахацца (з усмешкай).
    Я ўлюбілася, я урэзалася, // Без нажа, малада, я зарэзалася.
  14. 94
    усвежа — па цаліку, уцэла.
    Цяжка было ехаць па снезі ўсвежа.
  15. 95
    усіліцца — умацавацца.
    Пярэччына (папярэчка, падпорка) стала валіцца, дык я падпёрла яе, ніхай усіліцца троху.
  16. 96
    ускарыпкацца — узлезці, узабрацца.
    Неяк-ткі ўскарыпкалася на воз і даехала дамоў.
  17. 97
    ускуліць — узваліць.
    Ускуліў на плечы мех з бульбай як панесці.
  18. 98
    услон, услонік, услончык — кароткая лава.
    Каля грубкі ўтульна сядзець на ўслончыку.
  19. 99
    услужыць — зрабіць паслугу, уважыць.
    Прыдзе начальнік, стаіць чакаіць, пакуль яму ўслужаць.
  20. 100
    усмяху — жартам.
    Усмяху сказаў, што жыць без яе ня можаць, яна й верыць.

Паведаміць пра недакладнасьць