На запыт знайшлося 146 артыкулаў

  1. 121
    выцвіцець — хапіць гора, нажыцца.
    Выцвіціць яна яшчэ за ім, гэта пакуль ён такі добранькі.
  2. 122
    выцерабіцца — падрасці, падужэць, вылюднець.
    Глядзі ты, выцерабіўся малец, не пазнаць.
  3. 123
    выцерак — валяшчая.
    Такі ўжо выцерак, усе цёрлі, а замуж запаўзла.
  4. 124
    выцыбацца — вырасці.
    Выцыбаўся малец нявогледдзю.
    (Цыблы - доўгія ногі.)
  5. 125
    выцюкнуць — забыцца, вылецець.
    Мне й з галавы выцюкнула, што збіралася на кірмаш.
  6. 126
    вычапкацца — выбавіцца, выкараскацца.
    Яна са сваёй хваробы ўсё-ткі вычапкалася.
  7. 127
    вычарнець — учарнець.
    Селіван вычарнеў, худы стаў.
  8. 128
    вычварацца — капрызіцца, выкідваць конікаў.
    Досіць вычварацца, пара за розум брацца.
  9. 129
    вычмураць — прыдумляць.
    Не вычмурай, чаго не было.
  10. 130
    вычыхацца — выпарыцца, страціць градусы.
    Заторкні чым бутэльку, а то гарэлка вычхаіцца й вадой зробіцца.
  11. 131
    вышчыгаліцца — прыбрацца, прыфранціцца.
    Вышчыгаліўся, як на вяселле.
  12. 132
    вышывальны — для вышывання.
    У мяне былі ніткі вышывальныя.
  13. 133
    выясніцца — праясніцца, пасвятлець.
    Сонца выясніцца, а потым узноў хаваіцца.
  14. 134
    вязанка,
    вязанка — звязка дроў, снапкоў.
    Вязанку за плечы дый пашоў.
    вязанка — вязаная адзежына, свэдар.
    Вязанку на плечы ўсторкніш, дык і мароз адступіцца.
  15. 135
    вязгала — назола, звягло.
    Змоўкні ты, вязгала!
  16. 136
    вязгаць — плявузгаць.
    Вязгаіш несусвецця нейкае.
  17. 137
    вязістае — вязкае.
    Вязістая дрэва - тапор ня хочаць браць, засядаіць у ім.
  18. 138
    вялічча — шмат, багата.
    Невялікае вялічча ў яго, толькі багатага з сябе корчыць.
  19. 139
    вянок — рой.
    Вянкі пчол на суках віснуць.
  20. 140
    вярзці — нагаворваць, плявузгаць.
    Вярэць на яго абы-што, быццам ён ёй мяжу перадраў.

Паведаміць пра недакладнасьць