21 Мантыя (ад с.-грэч. mantion - пакрывала, плашч), доўгая шырокая адзежына, якая спадае да зямлі; апранаецца паверх другой адзежы; параднае, урачыстае ўбранне… 22 Манументальнае мастацтва, група відаў пластычных і выяўленчых мастацтваў, якія аб'ядноўваюць творы, прызначаныя для архітэктурнага і прыроднага асяроддзя, ва ўзаемадзеянні з якімі… 23 Манументальнасць, якасць мастацкага вобраза, адпаведна якой творам уласцівы маштабны змест, узвышанасць, сцвярджэнне пэўнага афіцыйнага грамадскага ідэалу; галоўная рыса… 24 Манументальная скульптура, помнікі, манументальныя, архітэктурна-скульптурныя комплексы, прысвечаныя грамадскаму дзеячу, важнай гістарычнай падзеі; від манументальнага мастацтва.… 25 Манументальны жывапіс, творы жывапісу (пано, размалёўкі, мазаікі), звязаныя з архітэктурай; від манументальнага мастацтва. Найбольш старажытныя ўзоры М. ж. ў Беларусі датуюцца… 26 Маньерызм (іт. manierismo ад maniera - прыём, манера), стыль у эўрапейскім мастацтве 16 ст.; вызначаецца суб'ектывізмам, ускладненасцю, вычварнасцю форм, перайманнем… 27 Маркетры (франц. marqueterie), від мазаікі з фігурных, розных па колеру, фактуры, тэкстуры пласцінак дрэва (фанера, шпон), якія наклейваюцца на аснову. У Беларусі… 28 Марына (іт. marina ад лац. marinus - марскі), карціна, якая выяўляе марскі краявід; тып пейзажа. 29 Марэнга (ад Marengo - назва сялібы ў Паўн. Італіі), 1. Тканіна чорнага колеру з белымі варсінкамі. 2. Чорны колер з шэрым адлівам. 30 Маскарон (іт. mascherone - вялікая маска), дэкаратыўны рэльеф (барэльеф, гарэльеф) у выглядзе твару чалавека, галавы жывёлы; найбольш пашыраны ў мастацтве 17-18… 31 Мастаба (ад араб. мастаба - літаральна каменная лаўка), сучасная назва старажытнаэгіпецкай грабніцы. Складаецца з наземнага збудавання ў выглядзе ўсечанай піраміды… 32 Мастацкае канструяванне (тэхнічная эстэтыка), творча-праектная дзейнасць, накіраваная на ўдасканаленне прадметнага асяроддзя, якое акружае чалавека, сродкамі прамысловай вытворчасці.… 33 Мастацкая прамысловасць, выраб індустрыяльным метадам дэкаратыўна-прыкладных мастацкіх прадметаў, якія служаць для афармлення побыту і інтэр'ера (адзенне, плеценыя і дэкаратыўныя… 34 Мастацкая творчасць народная, гл. Народнае мастацтва. 35 Мастацтвы пластычныя, умоўная назва асобных відаў мастацтва, творы якіх маюць прасторавы характар. Да асноўных адносяць: архітэктуру, скульптуру, творы дэкаратыўна-прыкладнога… 36 Мастыхін (ад іт. mestichino), тонкая пругкая стальная (радзей рогавая) пласцінка ў выглядзе лапатачкі ці сцізорыка; выкарыстоўваецца часцей за ўсё ў алейным жывапісе… 37 Маўзалей (лац. mausoleum ад грэч. Mausoleion), манументальнае надмагільнае збудаванне. Назва паходзіць ад грабніцы карыйскага цара Маўсола, узведзенай у Галікарнасе… 38 Мафор (мафорый, амафор; грэч. maphorion - накідка, плашч), жаночае адзенне, пашыранае ў краінах Бліжняга Ўсходу, у выглядзе доўгага пакрывала, якое закрывае… 39 Машыкулі (франц. machicoulis), адтуліны-байніцы ў навесе, змешчаным зверху крапасных сцен ці вежаў. М. прызначаліся для вядзення агню са стралковай зброі, кідання…