21 Паэтыка, раздзел літаратуры, што вывучае структуру літаратурных твораў і сістэму эстэтычных сродкаў, якія ў іх выкарыстоўваюцца; сістэма мастацкіх сродкаў, характэрных… 22 Перыпатэтыкі, вучні або паслядоўнікі школы Арыстоцеля - найбуйнейшага цэнтра антычнай навукі. 23 Пісар, у Вялікім Княстве Літоўскім службовая асоба, якая вяла справаводства ў дзяржаўных установах. 24 Піяры, сябры каталіцкага манаскага ордэна, заснаванага ў 1597 у Рыме. У Польшчы і Вялікім Княстве Літоўскім паявіліся ў 1642, мелі тут свае школы. 25 Плутакратыя, дзяржаўны лад, пры якім палітычная ўлада фармальна і фактычна належыць вярхам пануючых класаў. 26 Пнеўматалогія, раздзел метафізікі, які складаецца з тэалогіі, псіхалогіі і касмалогіі (паводле Б.Дабшэвіча). 27 Права народаў, галіна рымскага права, якая склалася на аснове звычаяў, у працэсе зносін Рыма з іншымі народамі і міжнароднага выкарыстання. 28 Правідэнцыялізм, тэалагічнае вытлумачэнне гістарычнага працэсу як ажыццяўлення задумы Бога. 29 Правінцыя, адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Расейскай імперыі ў 18 ст. 30 Прагімназія, 4-класная навучальная ўстанова ў дарэвалюцыйнай Расеі. 31 Прагматызм, суб'ектыўна-ідэалістычнае філасофскае вучэнне, якое атаясамлівае рэчаіснасць з «вопытам», што задавальняе суб'ектыўныя інтарэсы асобы. 32 Прагматыка, кірунак семіётыкі, які вывучае адносіны паміж знакавымі сістэмамі і тымі, хто імі карыстаецца. 33 Прадслава, гл. Ефрасіння Полацкая. 34 Празектар, лекар патолагаанатамічнага аддзялення бальніцы. 35 Пракуратар, прафесійны юрыст, прадстаўнік, давераная асоба. 36 Прамяністыя, легальная патрыятычная арганізацыя студэнтаў Віленскага ўніверсітэта ў 1820-я гады. 37 Прапедэўтыка, уводзіны да якой-небудзь навукі, падрыхтоўчы ўступны курс. 38 Прасодыя, лінгвістычная сістэма вымаўлення націскных і ненаціскных, доўгіх і кароткіх складоў у мове. 39 Пратапоп, старшы праваслаўны святар. 40 Працэс 193-х, адзін з буйнейшых палітычных судовых працэсаў у Расеі, які адбыўся 30.10.1877-04.02.1878 у Пецярбургу над часткай удзельнікаў «хаджэння ў народ».