21 Дызайн (англ. design - задума, праект, чарцёж), мастацка-праектная творчасць, якая фармуе тэхнічна-эстэтычныя якасці прадметна-прасторавага асяроддзя чалавека.… 22 Дыпламатыя. Гэта слова паходзіць ад грэчаскага diploma - так у Старажытнай Грэцыі называлася дошчачка з пісьмёнамі, якая выдавалася пасланцам у якасці дакумента,… 23 Дыскрымінацыя (ад лац. discriminatio - адрозненне), абмежаванне або пазбаўленне правоў пэўных катэгорый грамадзян па прыкметах расавай ці нацыянальнай прыналежнасці,… 24 Дысцыпліна. У шырокім сэнсе гэтае паняцце звычайна звязваюць з парадкам. І сапраўды, дысцыпліна - гэта пэўны парадак паводзін людзей у адпаведнасці з нормамі маралі… 25 Дыялектыка (грэч. dialektike - вяду гутарку, разважаю). Загадкавае, недасягальнае і хаатычнае перапляценне з'яў здаўна выклікала ў свядомасці людзей меркаванне,… 26 Дыяспара. У перакладзе з грэчаскай мовы гэты тэрмін абазначае «рассейванне». У адносінах да народа (этнічнай супольнасці) гэта тая яго частка, якая знаходзіцца… 27 Дэізм (франц. deisme ад лац. deus - бог). У 17 ст. ангельскі філосаф Г.Чэрберы ў сваім «Трактаце аб ісціне» (1624) развіў ідэю рэлігіі розуму, накіраваную супраць… 28 Дэкарт Рэнэ (Descartes; 1596-1650), французскі філосаф, матэматык, вучоны-прыродазнавец. З ранніх гадоў займаўся дакладнымі навукамі. Большую частку жыцця правёў… 29 Дэмагогія (грэч. demagogia ад demos - народ + ago - вяду). У Старажытнай Грэцыі дэмагогамі называлі палітычных дзеячаў, якія валодалі выдатнымі аратарскімі здольнасцямі,… 30 Дэмаграфія (ад грэч. demos - народ і grapho - пішу), навука аб народанасельніцтве і заканамернасцях яго развіцця: узнаўленні, зменах яго колькасці, складу, размяшчэнні,… 31 Дэмакратыя (ад грэч. demos - народ + kratos - улада), форма кіравання, пры якой крыніцай улады прызнаецца народ. Існавала яшчэ ў першабытнаабшчынным грамадстве,… 32 Дэмакрыт (Dēmokritos; каля 460-370 да н. э.), старажытнагрэчаскі філосаф-матэрыяліст, адзін са стваральнікаў атамістыкі, вучоны-энцыклапедыст. Шмат вандраваў,…