На запыт знайшлося 6 артыкулаў

  1. 1
    лыжы
    як лыжы. Івац., Леп. Насмешл. Пра вялікі абутак не па назе. ЗЗайкі; ЗВалодзінай.
  2. 2
    лыка
    спаць як лыка прадаўшы. Пра моцны салодкі сон каго-н. ФСБМ 2, 206.
    старое ўспамінаць што лыкі жаваць. Няўхв. Пра пустату і непрыемныя ўражанні ад успамінаў мінулага. Янкоўскі, 184.
    дарога ек лыко. Жытк. Ухв. Пра роўную, добрую дарогу зімой. ТС 3, 52.
    п'яны бы лыко. Кам. Няўхв. Пра п'янага чалавека, што не можа нават роўна стаяць. ЖН, 55.
  3. 3
    лыкавы
    дурны як лыкавы лапаць. Гл. лапаць.
  4. 4
    лысы
    ведаць як лысага. Навагр. Пра вельмі добрае, да драбніц веданне каго-н. Даніловіч, 232.
    лёгка жаніцца што лысага брыць. Смарг. Жарт. Пра тое, што не мусіць быць простым і хуткім. ПП 2, 25.
    на полі каласоў як у лысага валасоў. Няўхв. Пра вельмі рэдкае збожжа, малы ўраджай. Аксамітаў, 253.
    патрэбен як лысаму грэбень. Мін. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. ЛЦ, 118.
    патрэбен як лысаму дзеду грабянец. Гл. дзед.
    трэба як лысаму банцік. Дзятл. Іран. Даніловіч, 232. Тое, што патрэбен як лысаму грэбень.
    трэба як лысаму расчоска. Ашм., Бар., Івац. Іран. Даніловіч, 232; ЗЗайкі. Тое ж.
    дарвацца як лысы да расчоскі (да грэбня). Воран., Іўеў. Іран. Пра неадольнае жаданне чаго-н., прагнае накідванне на што-н. Даніловіч, 232.
    знацца як лысыя коні. Гл. конь.
  5. 5
    лытка
    сказаць як крапівой секануць па голых лытках. Гл. крапіва.
  6. 6
    лыч
    задраць нос як свіння лыч. Гл. свіння.
    перабіраць як свіння лычам. Гл. свіння.
    як парася лычам. Гл. парася.
    поркацца як лычом у карыце. Насмешл. Пра пераборлівага ў ежы чалавека. Янк., Пар., 129.

Паведаміць пра недакладнасьць