На запыт знайшлося 23 артыкулы

  1. 1
    лягушка
    кідацца як лягушка перад буцяном. Мсцісл. Насмешл. Пра панічнае, у жаху кіданне, мітусню. Юрчанка, 190.
    як лягушка лапамі. Мсцісл. Насмешл. Пра нязграбнае, няўмелае выкананне нейкай работы. Юрчанка, 190.
    кешкацца як буцян з лягушкаю. Мсцісл. Няўхв. Пра маруднае выкананне чаго-н. Юрчанка, 179.
    Найміся за палушку, а цягаюць як лягушку. Раг. Прык. Пра незайздросны лёс наёмнага работніка. Hoc., 85; АВНЛ.
    трэба каму што як лягушцы лапці. Мсцісл. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. Юрчанка, 190.
  2. 2
    ляда
    у хаце як у лядзе. Маг. Пра непарадак у хаце. Высл., 402.
  3. 3
    лядак
    рукі як лядакі. Паст. Пра адубелыя ад холаду рукі. СПЗБ 2, 711.
  4. 4
    лядачы
    як кот лядачы. Гл. кот.
  5. 5
    лядзень
    як лядзень. Мсцісл. Пра нешта альбо некага вельмі халодных. Юрчанка, 190.
    рукі й ногі як лядні. Мсцісл. Пра адубелыя ад холаду рукі. Бялькевіч, 391.
  6. 6
    лядоўня
    ногі што лядоўні. Івац. Пра састылыя, халодныя ногі. ЗЗайкі. ≺ Лядоўня - склеп, які па баках застаўляўся льдом і засыпаўся апілкамі. Лядоўня выконвала ролю халадзільніка.
    як у лядоўні. Мін., Мсцісл., Ушацк. Пра вельмі халоднае памяшканне. Юрчанка, 174; КВДУ; Высл., 407.
  7. 7
    лязо
    хадзіць як па лязу нажа. Мін. Пра жыццё ў небяспецы і страху, калі патрэбна асцярожнасць. ЛЦ, 126.
  8. 8
    ляк
    дрыжаць як ляк. Слон. Няўхв. Пра некага баязлівага, напалоханага. Высл., 315. ≺ Ляк - халадзец (тлумачэнне збіральніка).
  9. 9
    лякарства
    накасіць (назапасіць) сена як на лякарства. Касц. Насмешл. Пра вельмі малы запас сена. ЛЦ, 113.
    патрэбен як мёртваму лякарства. Гл. мёртвы.
  10. 10
    лялечка
    як лялечка. Памянш.-ласк. Глыб. Захапл. Пра некага вельмі мілага і прыгожага. Высл., 397.
  11. 11
    лялёта
    дзвігацца як [тая] лялёта. Бран. Пра маларухавую непрывабную жанчыну. Расторгуев, 149. ≺ Лялёта - маларухавая непрыгожая жанчына.
  12. 12
    лялька, гл. таксама кукалка
    выстраіцца як лялька. Ваўк. п. Ухв. Пра дзяўчыну, жанчыну прыгожа, акуратна апранутых. Federowski, 345. ≺ Выстраіцца - убрацца.
    гладзенькі як лялька. Лельч. Ухв. Пра нешта прыемна гладзенькае, прывабнае. Жыв. сл., 525.
    дзіцёнак як лялька расцець. Івац., Слаўг., Стаўб. Ухв. Пра здаровага, прыгожага дзіцёнка. Нар. слов., 76; МК, 227; ЗЗайкі.
    конь (карова) як лялька. Мсцісл., Слон. Ухв. Пра дагледжаных, укормленых хатніх жывёлін. Высл., 336; Янк., Пар., 87; Юрчанка 1969, 79.
    такі харошы як лялька за тры грошы. Івац. Іран. Пра нешта не вельмі добрай якасці. ЗЗайкі.
    хароша бы лялька. Драг., Зэльв. Захапл. Пра некага вельмі прыгожага, прывабнага. Нар. лекс., 223; Сцяцко 2005, 32.
    хата як лялька. Івац., Мсцісл. Ухв. Пра прыгожую, ладна збудаваную хату. Нар. слов., 175; Янк., 439; ЗЗайкі.
    хлопец як лялька. Ваўк. п. Ухв. Пра прыгожага, хораша ўбранага хлопца. Federowski, 54.
    як лялька стаць. Гродз. Ухв. СРЛГ, 24. Тое, што хароша бы лялька.
    насіцца як з лялькай. Івац. Насмешл. Пра чалавека, які ўдзяляе чаму-н. неапраўдана шмат часу. ЗЗайкі.
    насіцца як чорт з лялькаю. Гл. чорт.
    стагі стыяць як лялькі. Мсцісл. Ухв. Пра акуратна складзеныя стагі. Юрчанка 1993, 118.
  13. 13
    ляля
    прыгожая як ляля. Ухв. Пра вельмі прыгожую дзяўчыну, жанчыну. Шпилевский, 187.
  14. 14
    ляляк
    жыць як ляляк на пажарышчы. Маз. Няўхв. Пра бесклапотнае жыццё без надзейнага прыстанішча. Высл., 319. ≺ Ляляк - невялікая птушка, якая сваё гняздо будуе часцей на зямлі.
    сядзець як ляляк. Лоеў. Няўхв. Пра гультаяватага чалавека. Янкова, 185.
  15. 15
    лямец
    вылазіць як лямец з-пад кляшчэй. Мсцісл. Няўхв. Пра настырнае з'яўленне каго альбо чаго-н. Юрчанка, 190.
    таке цупке ек у хомуце лямец. Гл. хамут.
    хлеб як лямец. Мсцісл. Няўхв. Пра няўдалы ацеслівы хлеб. Юрчанка, 190.
  16. 16
    ляндэрскі
    як карова ляндэрская (рандэльская). Гл. карова.
  17. 17
    лянок
    валасы як лянок. Памянш. Слон. Ухв. Пра светленькія мяккія валасы. Высл., 291.
  18. 18
    ляпа
    як ваўку ў ляпу. Гл. воўк.
    як у ваўка з ляпы. Гл. воўк.
  19. 19
    ляпех
    тоўсты ек лепех. Жытк. Пра гладкага, паўнацелага чалавека. ТС 5, 148.
  20. 20
    ляск/ляска
    дарога як ляск (ляска). Сак. п., Івац., Маст., Шчуч. Ухв. Пра роўную, гладкую, без выбоін дарогу. Federowski, 76; СПЗБ 2, 722; Даніловіч, 233; ЗЗайкі. ≺ Ляск - ляска, кіёк.

Паведаміць пра недакладнасьць