-
21
мяцёлачка
девычка як мятелычка. Памянш.-ласк. Смал. п. Пра спраўную, спрытную дзяўчыну. Добр., Смол., 409. -
22
мяцёлка
баба як мяцёлка. Стаўб. Ухв. Пра спраўную, спрытную, жвавую жанчыну. Высл., 283.
у любом дзеле як мяцёлка. Мсцісл. Пра некага патрэбнага, прыдатнага ў любой справе. Юрчанка 1977, 234. -
23
мячык
адляцець як мячык. Памянш. Пра нешта, некага, што раптоўна адыйшлі. Юрчанка 1998, 300.
насіцца як мячык. Мсцісл. Пра дзіцянят чалавека ці хатняй жывёлы, што дурэюць, забаўляюцца, бегаюць. Юрчанка, 191.
падскакваць як мячык. Карэл. Ухв. Пра энергічнае дзіця, кацяня і г. д. СПЗБ 3, 451.
перакінуць як мячык. Мсцісл. Пра лёгкае выкананне нейкай справы. Юрчанка, 191. -
24
мяшок
варыць ек у мешку. Жытк. Пра гарачае і вільготнае надвор'е. ТС 1, 107.
парно ек у мешку. Стол. ТС 4, 13. Тое ж.
скажа сцішка як з мяшка. Астр. Няўхв. Пра нешта нечакана непрыемнае, сказанае. СПЗБ 5, 43.
Спадцішка як з-пад мяшка. Жытк., Мін. Прык. Пра таго, хто спадцішка можа зрабіць благую справу. ПП 2, 326; АВНЛ; ЛЦ, 122.
як пустым мяшком па галаве стукнуты. Шчуч. Няўхв. Пра прыдуркаватага, з дзівацтвамі чалавека. Даніловіч, 242.
як пыльным мяшком удараны. Няўхв. БПФС, 128. Тое ж.
везці абы сярлівага ката ў мяшку. Гл. кот.
вісець як у мяшку. Гродз., Івац. Пра надвор'е, калі туман, хмарна, бязветрана. Цыхун, 126; ЗЗайкі.
драцца як два каты ў адном мяшку. Гл. кот.
Жызьню пражыць як у мяшку стаўчы. Прык. Віл. Няўхв. Пра цяжкое, беспрасветнае, нецікавае жыццё кагосьці. СЦБ, 149.
згодны як два каты ў вадном мяшку. Гл. кот.
круціцца як сабака ў мяшку. Гл. сабака.
прывезці як ката ў мяшку. Гл. кот.
трымацца як у дзіровым (дзіравым) мяшку. Мсцісл. Асудж. Іран. Пра чалавека, які не ўмее распарадзіцца грашыма, маёмасцю альбо не адказвае за свае словы. Юрчанка, 200.
Умелая прыказка як пры мяшку прывязка. Прык. Пра важную ролю прыказкі ў гаворцы. Янк., 172.
як казліныя рогі ў мяшку. Гл. рог.
як у мяшку. Слаўг., Слон. Пра надвор'е, калі туман, хмарна, бязветрана. ДА; Барысюк, Буян, 14.
Баба што мяшок - што паложыш, то нясець. Прык. Насмешл. Пра пасіўную, падначаленую ролю жанчыны. Ром., Зап., І, 215.
Жыць - не мяшок шыць. Мёр. Прык. Пра складанасці на жыццёвым веку. Нар. скарбы, 139.
паварочвацца як мяшок. Брасл. Няўхв. Пра непаваротлівага лянівага чалавека. СПЗБ 1, 87.
пхаць як у благі мяшок. Астр. Няўхв. Вельмі многа даваць чаго-н., аказваць матэрыяльную дапамогу каму-н., але, як правіла, без узаемнай удзячнасці. Даніловіч, 159.
сунуцца як салявы мяшок. Гродз., Зэльв. Няўхв. Пра хаду маруднага, няспрытнага, непаваротлівага чалавека. Даніловіч, 245.
сядзець як мяшок. Лаг. Няўхв. Пра непаваротлівага, неактыўнага, у дадатак тоўстага чалавека. Varłyha, 29.
тахтоліць (пхаць) як у бяздонны (бяздэнны) мяшок. Ваўк. п. Няўхв. Пра прагнае і празмернае спажыванне ежы. Federowski, 226, 309.
як мяшок з воўнай. Мсцісл. Насмешл. Пра непаваротлівага чалавека. Юрчанка, 191.
як мяшок. Мсцісл. Насмешл. Юрчанка, 191. Тое ж. -
25
мяшочак
хлопчак спокойны ек мешэчок. Памянш. Жытк. Пра спакойнае, неактыўнае дзіця. ТС 5, 243. -
26
мяшулка
як мяшулка. Мсцісл. Няўхв. Пра непаваротлівага нуднага чалавека. Юрчанка, 191.
На запыт знайшлося 26 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць