На запыт знайшлося 3 артыкулы

  1. 1
    срака
    адзін брэша як сабака, а другі маўчыць як срака. Гл. сабака.
    маўчаць як срака. Ушацк. Здзекл. Вульг. Пра маўклівага, пра таго, каму няма чаго сказаць. Барадулін, 121.
    падружыцца як срака з вехцем. Вілен. Вульг. Здзекл. Пра нейкую непаважаную дружбу. Sielicki, 160.
    прывыкнуць як срака к бізуну. Рэч. Вульг. Насмешл. Пра кагосьці, хто прывык да прымусу. Pietkiewicz, 388.
    Красен-чырван як са сракі вырван. Ушацк. Прык. Вульг. Насмешл. Пра знешні выгляд кагосьці. Барадулін, 118.
    чырваны! - як із сракі вырваны (жартаўлівы адказ). Няўхв. Вульг. Пагардл. Пра чалавека з непрыемна чырвоным тварам. Federowski, 421.
    адгладзіць як добрай бабы сраку. Гл. баба.
    ні сьледу, ні знаку - пабег як у сраку. Ушацк. Вульг. Насмешл. Пра знікненне без следу некага нешанаванага. Барадулін, 115.
    ня слухай смаку - пхай як у сраку. Ушацк. Вульг. Жарт. Заахвочванне есці, не прыслухоўваючыся да смаку. Барадулін, 120.
    уцякаць як бы хто ўваткнуў пяро ў сраку. Гл. пяро.
    улезці як шыла ў сраку. Гл. шыла.
    патрэбен як у срацы валасы. Ушацк. Вульг. Іран. Здзекл. Пра зусім непатрэбнае. Барадулін, 121.
    патрэбны як у срацы дзверцы. Гом. Вульг. Здзекл. Іран. Пра нешта, некага, зусім непатрэбных. АВНЛ.
    трэба як скула на срацы. Гл. скула.
  2. 2
    сраць
    рабіць як галодны сера. Гл. галодны.
    вытарашчыцца як жаба сручы. Гл. жаба.
    збірацца як галодны сраць. Гл. галодны.
    поле як старой бабе сесці сраць. Гл. баба.
    прыбірацца як галодны сраць. Гл. галодны.
    уторкнуцца як сраць у крапіву. Ушацк. Вульг. Здзекл. Пра чалавека, які няпрошана ўмешваецца, за што атрымлівае непрыемнасці. Барадулін, 119.
  3. 3
    срачка
    чужы чалавек у хатцы, дык як скула на срачцы. Гл. скула.

Паведаміць пра недакладнасьць