На запыт знайшлося 17 артыкулаў

  1. 1
    седакі
    зарабіць як на валах седакоў возячы. Гл. вол.
  2. 2
    секануць
    сказаць як крапівой секануў па голых лытках. Гл. крапіва.
    сказаць як сякераю секануць. Гл. сякера.
  3. 3
    селядзец, гл. таксама следзь
    валачы як кот селядца. Гл. кот.
    трэба як солі да селядца. Гл. соль.
    кешкацца як кот з селядцом. Гл. кот.
    насіцца як кот з селядцом. Гл. кот.
    вымачаны як селядзец. Ваўк. п., Слон. Пра вымаклага пад кажухом, у балоце або моцна ўпацелага чалавека. Federowski, 344; Высл., 297.
  4. 4
    селянін
    Воўк не еўшы як селянін пагарэўшы: што ўбачыць, тое і трэба. Прык. І воўк, і пагарэлец крадуць па неабходнасці. Янк., 209.
  5. 5
    сем
    Кароста ні папоўства: сем год адбудзіць, тады ні будзіць. Гл. папоўства.
    у пасцелі так як сем свіней апарасілася. Ваўк. п. Няўхв. Пра неахайную, пакамечаную пасцель. Federowski, 224.
    уплятаць як за сямёх дурных. Дзярж. Няўхв. Пра нейчы празмерны апетыт. Гілевіч, 166.
    як сем баб адхадзіла каго. Навагр. Ухв. Пра раптоўнае і поўнае ўзнаўленне здароўя. Даніловіч, 253.
    як сем баб пошэптало. Жытк. Ухв. ТС 4, 211. Тое ж.
    як сем немцаў. Зэльв. Няўхв. Пра вельмі тупога, неразумнага, няўцямнага. Даніловіч, 249.
  6. 6
    семера
    нос як на семярых рос, а аднаму застаўся. Карэл. Кплів. Пра чыйсці доўгі нос. Высл., 355.
  7. 7
    сена
    валасы шорсткія як сена. Ваўк. п. Няўхв. Пра жорсткія валасы кагосьці. Federowski, 338.
    зваліцца як дождж сярод яснага дня на сухое сена. Гл. дождж.
    з'ехаць як сабака з сена. Гл. сабака.
    Любіць - не сена касіць. Насмешл. Пра складанасці ў каханні. БВ, 104.
    любіць як свіння сена. Гл. свіння.
    наляцець як дождж на сухое сена. Гл. дождж.
    Нявестка порсткая як сена жорсткае. Прык. Пра жвавую, рухавую маладзіцу. Янкоўскі 1971, 150.
    павязаць каго як сухое сена. Капыл. Пра людзей, якіх пазбавілі свабоды. ДА.
    патрэбна як сена сабаццы. Бераст. Іран. Пра нешта, мала патрэбнае каму-н. Даніловіч 2008, 137.
    прыбраць што як сухое сена. Гор. Ухв. Пра хуткае, тэрміновае выкананне справы. АВНЛ.
    сядзець як капа сена. Гл. капа.
    трэба як матыка для сена. Гл. матыка.
    прапасці (знікнуць, згубіцца) як іголка ў сене. Гл. іголка.
    сядзець як сабака на сене: i сам не гам, i другому не дам. Гл. сабака.
  8. 8
    сенажаць
    як туман па (на) сенажаці. Гл. туман.
  9. 9
    сенакос
    зваліцца як снег на галаву ў самы сенакос. Гл. снег.
  10. 10
    серабро
    блішчаць як серабра. Чашн. Ухв. Пра нешта, што хораша блішчыць (рыба, вада, нейкія рэчы). Каспяровіч, 279.
    як жывое серабро. Шарк. Ухв. Пра непаседлівага, рухомага чалавека. КВДУ.
  11. 11
    серада
    глядзець бы серэда на п'ятніцу. Стол. Пра нейчы нядобразычлівы, незадаволены позірк. Барысюк, Буян, 13.
    надзьмуцца як серада на пятніцу. Нясв. Няўхв. Пра чалавека, які выяўляе свой дрэнны настрой, незадаволенасць, раздражнёнасць. ФА.
    скрывіцца (зморшчыцца) як з серады на пятніцу. Ваўк. п., Воран., Валож., Івац., Маз., Уздз., Хоц., Пруж., Дзярж., Стаўб., Івац. Няўхв. Federowski, 155; Dybowski, 189; Нос., 150; Дуб., 58; Pietkiewicz, 395; Высл., 329; Даніловіч, 227; Аксамітаў, 206; ФА; МК, 318; ЗЗайкі. Тое ж. ≺ Серада і пятніца - посныя дні.
  12. 12
    серп
    сказаць як сярпом адрэзаць. Пра канчатковую рашучую адмову. Даніловіч, 254.
    сказаць як сярпом па яйцах разануць. Клецк. Няўхв. Вульг. Пра нешта сказанае балюча, крыўдліва. ФА.
    як сярпом па целе. Насмешл. Пра нешта сказанае, што моцна дапякло, уразіла, вывела з раўнавагі, дастала да жывога. Янк., 447.
  13. 13
    серы, гл. шэры
  14. 14
    сесці
    двор як пані сесці. Гл. пані.
    зямлі (дзялка, ласкуцінка) як [добрай] бабе сесці. Гл. баба.
    зямлі як малому сесці. Гл. малы.
    поле як старой бабе сесці сраць. Гл. баба.
    у Лагойску як у войску: лаўкі шырокі, ёсьць дзе сесьці, ды нечага есьці. Гл. войска.
    анёлам ляцеў, а чортам сеў. Гл. анёл.
    як на сто коней сеў. Гл. сто.
    як на яжа сеў. Гл. вожык.
  15. 15
    сетка
    папасціся як рыбка ў сетку. Гл. рыбка.
  16. 16
    сечка
    уваліць як каню сечкі. Гл. конь.
  17. 17
    сеяць
    мурзаты, хоць рэпу сей. Гл. рэпа.

Паведаміць пра недакладнасьць