На запыт знайшлося 27 артыкулаў

  1. 1
    смаголь
    чорны як смаголь. Сміл. Пра вельмі чорнага чалавека ці нешта чорнае. Шатэрнік, 259. ≺ Смаголь - галавешка ад смольнага карча.
  2. 2
    смагуль
    чорны як смагуль. Карэл. ЖН, 62. Тое ж.
  3. 3
    смала
    Быль як смала, а небыліца як вадзіца. Прык. Пра тое, што сапраўды добрыя падзеі застануцца ў памяці, а благія забудуцца. Рапановіч, 243.
    Быль як смала, а нябыль як вада. Прык. Ром., Зап., I, 215. Тое ж.
    зямля [стала ліпкая] як смала. Слон. Пра зямлю пасля дажджу. Высл., 331.
    ліпкі як смала. Маладз., Стаўб. Няўхв. Пра нешта, некага прычэплівых. Носович, 595; МК, 139.
    навяліцца як смала. Мсцісл. Няўхв. Пра прычэплівага чалавека. Высл., 349, 137. ≺ Навяліцца - прыліпнуць, прычапіцца.
    прыліпнуць як смала да плота. Мін. Няўхв. ЛЦ, 119. Тое, што прыляпіцца як смала.
    прыляпіцца як смала. Ганц., Івац. Няўхв. Пра таго, хто неадчэпна, дакучліва прыстае да каго-н. Аксамітаў, 136; ФА; ЗЗайкі.
    прыставаць як смала да падэшвы. Лід. Няўхв. Даніловіч, 250. Тое ж.
    прыставаць як смала да пастала. Свісл. Няўхв. Даніловіч, 250. Тое ж.
    прыстаць бы шаўцоўская смала. Слуцк. Няўхв. Сержпутоўскі 1999, 132. Тое ж.
    прыстаць як смала да кала. Ашм., Пруж. Няўхв. Станкевіч, 1055; ФА. Тое ж.
    прыстаць як смала да плоту. Стаўб. Няўхв. МК, 217. Тое ж.
    прычапіцца да каго як смала да цела. Астр. Няўхв. СПЗБ 4, 170. Тое ж.
    прычапіцца як смала да дрэва. Брасл., Стол. Няўхв. Рабкевіч, 172; Барысюк, Буян, 13. Тое ж.
    прычапіцца як смала к рукам. Пух. Няўхв. СПЗБ 4, 170. Тое ж.
    учапіцца як смала да кала. Гродз. Няўхв. Цыхун, 194. Тое ж.
    чапляцца да каго як смала да кала. Ашм., Свісл. Няўхв. Даніловіч, 250. Тое ж.
    чорны як смала. Ваўк. п. Няўхв. Пра нешта вельмі чорнае, бруднае. Federowski, 66.
    завіхацца як муха ў смале. Гл. муха.
    завязнуць у сваім багацці як муха ў смале. Гл. муха.
    згінуць як муха ў смале. Гл. муха.
    ісці як па смале. Мін. Няўхв. Пра цяжкую дарогу, павольны рух. ЛЦ, 32.
    памалу (павольна) як муха на смале. Гл. муха.
    паўзці як муха па смале. Гл. муха.
    рухацца як муха па смале. Гл. муха.
    хадзіць як чорт па смале. Гл. чорт.
    уліпнуць як муха ў смалу. Гл. муха.
    улезці/залезці як муха ў смалу. Гл. муха.
    Замуж - як у мёд, з замужжа - як са смалы. Гл. мёд.
    прыліпнуць як пчала да смалы. Гл. пчала.
    прыстаць як да смалы. Зэльв. Незадав. Пра дакучэнне частымі просьбамі, назойлівымі роспытамі. МК, 218.
  4. 4
    смаліца
    смаліцаю лезці ў вочы. Зэльв. Няўхв. Пра чалавека, што неадчэпна лезе, назаляе іншаму. Сцяцко, 1970, 148.
  5. 5
    смаловы
    дзед як смаловы корч. Гл. корч.
  6. 6
    смаляк
    чорны як смаляк. Ашм. Няўхв. Пра некага, нешта вельмі чорных. СПЗБ 4, 499.
    сядзець як кот у смаляках. Гл. кот.
  7. 7
    смаляны
    сеў і прыкіпеў як к смаляной лаўцы. Гл. лаўка.
    ваша маладая як сучка рабая, а ваш малады як пень смаляны. Гл. сучка.
    замурзаны як смаляны чорт. Гл. чорт.
    чупрына скаўтунілася бы начэ ў смалянога чорта. Гл. чорт.
  8. 8
    смаляр
    прапахнуць як смаляр дзёгцем. Карэл. Няўхв. Пра нейкі характэрны пах ад каго-н. Высл., 368.
  9. 9
    смаржок
    маршчыністы як смаржок. Слон. Пра нейчы моцна маршчыністы твар. Высл., 345.
  10. 10
    смаркаты
    як з смаркатым наясі (-ся). Слон. Няўхв. Іран. Пра цяжкасці дайсці з кім-н. да згоды. Даніловіч, 227.
  11. 11
    смарода
    чорна як смарода. Раг. Пра нешта выразна, бліскуча чорнае. ФСГ, 229.
  12. 12
    смаршчок
    зморшчыцца як смаршчок. Ваўк. п. Няўхв. Пра міміку, знешні выгляд чалавека. Federowski, 358.
  13. 13
    смерць
    белы як смерць. Ваўк. п., Івац., Чэрв. Пра вельмі бледнага чалавека. Federowski, 30; ФА; ЗЗайкі.
    забыцца як на смерць. Лаг. Пра поўнае забыццё нечага, некага. Высл., 322.
    збялець як смерць. Ваўк. п., Слон. Пра чалавека, што моцна збялеў з перапуду, з-за млосці ці чаго іншага. Federowski, 373; Высл., 326.
    пайсці як багатаму па смерць. Гл. багаты.
    пайсці як па смерць (што за смерцю). Ваўк. п., Жлоб., Нясв., Мядз., Нясв., Ашм. Пра доўгую адсутнасць каго-н. Federowski, 211; Янк., 419; Высл., 360; ФА; Даніловіч, 241.
    спалатнелы як смерць. Спачув. Пра моцна збялелага (як палатно) чалавека. Санько, 185.
    страшны як смерць. Навагр. п. Абразл. Пра кагосьці вельмі непрыгожага, з непрыемным і агідным выразам твару. Federowski, 292.
    хадзіць як коньска смерць па выгане. Зэльв. Няўхв. Пра кагосьці, хто без справы, без сур'ёзнага занятку ходзіць, лазіць і пад. Даніловіч, 230.
    ходить як на смерть осужденный. Смал. п. Спачув. Пра панурага, паніклага чалавека. Добр., Смол., 543.
    ходить як смерть живая. Смал. п. Няўхв. Пра чалавека вельмі страшнага незвычайнага выгляду. Добр., Смол., 848.
    хадзіць як стары воўк смерці шукаючы. Гл. воўк.
    худы як смерць. Слон. Няўхв. Пра кагосьці вельмі худога (адны косці). Высл., 414.
    цягнуцца як казіная смерць. Вілен. п., Івац. Няўхв. Пра чалавека, які вельмі марудна ідзе. Federowski, 57; ЗЗайкі.
    〈як〉 смерць казіная. Навагр. Насмешл. Пра вельмі худога, змарнелага чалавека. Даніловіч, 250.
    баяцца як смерці. Навагр. п. Пра вельмі моцны, панічны страх. Federowski, 20.
    шукаць як воўк смерці. Гл. воўк.
    есці як перад смерцю. Пра вялікі апетыт, як апошні раз есці. Янк., Пар., 59.
    як са смерцю пацалаваўся. Мёр. Насмешл. Пра вельмі бледнага чалавека. ДА.
  14. 14
    сметнік
    грэбсціся як курыца (кура) [на сметніку]. Гл. курыца.
    пяяць як певень на сметніку. Гл. певень.
    разысціся як пятух на сметніку. Гл. пятух.
    спяваць як курыца на сметніку. Гл. курыца.
    цяпер усякага граху на свеце як на сметніку паскуднага смецця. Нар. сентэнцыя. Нараканне на маральны стан грамадства. Jelski, 9.
    як смяцюх на сметніку. Гл. смяцюх.
  15. 15
    смех
    як на смех [зрабіць]. Івац., Мсцісл., Карэл. Няўхв. Пра чалавека, які нешта зрабіў нястала, неадпаведна, нібы здзекуючыся з каго. Юрчанка 1977, 216; Высл., 429; ЗЗайкі.
  16. 16
    смецце
    На свеце як на смецці: што хочаш, тое і знойдзеш. Светл. Прык. Пра шматлікасць праяў жыцця. Гілевіч, 171.
    грошай як смецця. Ваўк. п., Стаўб., Слон., Дубр. Пра вялікую колькасць грошай у каго-н. Federowski, 117; МК, 310; Янкоўскі 1971, 43; Высл., 308; Гілевіч, 166.
    цяпер усякага граху на свеце як на сметніку паскуднага смецця. Гл. сметнік.
    як смяцця. Мсцісл. Няўхв. Пра вялікую колькасць нечага. Юрчанка, 198.
  17. 17
    смоль
    хмара бы смоль. Слуцк. Пра цёмную дажджавую хмару. Сержпутоўскі 1998, 65.
    чорны як смоль. Пра некага вельмі чорнага. Янк., 440.
  18. 18
    смоўж
    паўзці як смоўж. Міл. Няўхв. Пра чалавека павольнага ці пра чалавека непрыемнага. Бялькевіч, 412; Санько, 71.
    прычапіцца як смоўж. Карэл. Няўхв. Пра назойлівага, надакучлівага чалавека. Высл., 372.
    слізкі як смоўж. Слон. Няўхв. Пра нешта або некага слізкіх, непрыемных. Высл., 385.
    сядзець як смоўж. Смал. Пра некага непрыветнага, непрыемнага, сцішанага. Добр., Смол., 843.
    цягнуцца як смоўж. Міл. Бялькевіч, 486. Тое ж.
  19. 19
    смуга
    ісці як смуга. Шальч. Пра вялікую колькасць людзей у паходзе. СПЗБ 4, 507. ≺ Смуга - пена, ціна, туман; перан. хто схуднелы, знясілены.
  20. 20
    смугаль
    чорны як смугаль. Маладз. Пра мужчыну са смуглявым тварам. Гілевіч, 112.

Паведаміць пра недакладнасьць