На запыт знайшлося 57 артыкулаў

  1. 1
    стагодні
    чыкільдаць як стагодні дзед. Гл. дзед.
  2. 2
    стада
    адбіць як авечку ад стада. Гл. авечка.
  3. 3
    стадола
    хата як стадола (стадоля). Сміл., Івац. Няўхв. Пра вялікую і пуставатую хату. Шатэрнік, 264; Станкевіч, 1072; ЗЗайкі.
  4. 4
    стаенны
    як конь стаенны. Гл. конь.
  5. 5
    стайня
    парадак як на стайні. 1. Ухв. Пра дагледжанасць нейкай будыніны. 2. Насмешл. Пра вялікі непарадак у хаце, пакоі. Янк., Пар., 125.
  6. 6
    сталь
    цвёрды як сталь. Ухв. 1. Пра нейкі вельмі цвёрды матэрыял. 2. Пра чалавека з цвёрдым характарам. Янк., 437.
  7. 7
    стамеска
    трэба як петухуурыцы) стамеска. Гл. пятух.
  8. 8
    стаптаны
    дурны як стаптаны бот. Гл. бот.
    трэба як стаптаны лапаць на гарэ. Гл. лапаць.
  9. 9
    стаптаць
    жытку ек у лапцях стоптаў. Гл. лапаць.
  10. 10
    старавер
    зарасці як старавер. Няўхв. Пра нястрыжанага, няголенага чалавека. Янк., Пар., 68. ≺ Стараверы па звычаі не галілі бараду.
  11. 11
    старадрэвіна
    жыць як старадрэвіна. Ухв. Пра чалавека, які моцна трымаецца за жыццё. Янк., 407.
  12. 12
    старана
    чэсны як Бэркавы штаны на леву сторану. Гл. штаны.
  13. 13
    старац
    абарваны (абнасіцца) як [той] старац. Сміл., Мсцісл. Няўхв. Пра бедна апранутага, неахайнага чалавека. Шатэрнік, 3; Юрчанка 1969, 31.
    боўтаць языком як старац пугаю. Ганц. Няўхв. Пра чалавека, што без толку шмат гаворыць. ДА.
    брадзіць па хатах як старац на Вялікдзень. Карэл. Няўхв. Пра чалавека, што любіць хадзіць на бяседы, пасядзелкі. Высл., 288.
    з торбаю як старац. Няўхв. Пра некага бедна апранутага, непрыгляднага. Янк., Пар., 66.
    не хоча як старац саракоўкі. Іран. Пра чалавека, які нечага вельмі хоча, хоць і не паказвае гэтага. Янк., 417. ≺ Саракоўка - дзве грыўні дваццаць капеек; таксама даўняя мерка гарэлкі: адна саракавая частка вядра.
    пароцца як старац у торбе. Лаг. Няўхв. Пра чалавека, што доўга, марудна, безвынікова поркаецца з нейкай работай. Varłyha, 90.
    спыніцца як старац на ростаньках. Мін. Няўхв. Пра чалавека, які раздумвае, праяўляе нерашучасць. ЛЦ, 122.
    трымацца (дзяржацца; прыстаць) як старац за плот (плоту, каля плоту, да плоту). Ваўк. п., Маз., Петр., Рэч., Іўеў., Стаўб., Сміл., Пух., Лід., Ганц. Няўхв. Пра чалавека, які сутаргава трымаецца звычнага, стандартнага, не шукаючы новых шляхоў, метадаў, новых поглядаў. Нос., 164; Ром., Бел., 294; Ляцкий, 10; Federowski, 95, 314; Сержпутоўскі 1999, 134; Янкоўскі 1971, 42; Высл., 401; Мін.-Мал., 1970, 171; Шатэрнік, 232, 233; Сцяшковіч, 618; ФА.
    хадзіць як старац. Смал. п., Крыч., Жытк. Няўхв. Пра чалавека, што не клапоціцца пра знешні выгляд. Добр., Смол., 569; Бялькевіч, 490; ТС 5, 96.
    очэпіць торбу ек старэц. Стол. Няўхв. Пра непрэзентабельны знешні выгляд кагосьці. ТС 5, 144.
    пэрыбэрэгла бы старца торба до сэла. Кобр. Пра нешта, што дазволіла пратрымацца ў цяжкай сітуацыі. ФА.
    [рабіць] што как старца за бараду тягнить. Смал. Іран. Пра маруднае выкананне нейкай справы. Добровольский ІІІ, 57.
    такі хорошы ек у старца калошы. Жытк. Насмешл. Іран. Пра не вельмі прыгожага чалавека. ТС 5, 254.
    як у старца кіёў чаго. Мсцісл. Іран. Пра мноства нейкіх малаважных прадметаў у чалавека. Юрчанка, 174.
    праціўна як старцу грыўна. Іран. Кпіны з таго, хто прыкідваецца, быццам нешта вартаснае яму не даспадобы. Крэмнеў, № 939.
    жыць як старцы сапрынаўскія. Няўхв. Пра бедных людзей. Юрчанка 1969, 74. ≺ Сапрынаўскія - ад назвы вёскі Сапрынаўка Мсціслаўскага р-на, жыхары якой раней жылі бедна, жабравалі.
    збірацца як старцы на абед. Касц. Няўхв. Насмешл. Пра людзей, якія марудна збіраюцца, павольна ідуць. ЛЦ, 38.
    плесціся як старцы на фэст. Мін. Няўхв. Пра нейчую павольную хаду. ЛЦ, 118.
    плесціся як у свята старцы на пабіранне. Гл. свята.
    пяяць як баркулабаўскія старцы. Касц. Няўхв. Пра непрыемны, нязладжаны спеў нейкіх людзей. ЛЦ, 26.
  14. 14
    старчанка
    одетса ек старчанка. Жытк. Няўхв. Пра неахайнае беднае адзенне, нібы ў жабрачкі. ТС 5, 95.
  15. 15
    старчоўка
    абшмындацца як старчоўка. Смал. п. Няўхв. Пра жанчыну, што абнасілася, ходзіць у парванай вопратцы, як жабрачка. Добр., Смол., 516. ≺ Старчоўка - жабрачка.
  16. 16
    старчыха
    валачыцца як тая старчыха. Сміл., Леп. Няўхв. Пра марудны бязладны рух. Шатэрнік, 265; ЗВалодзінай.
    хадзіць як галееўская старчыха. Мсцісл. Няўхв. Пра жанчыну, што ходзіць ціха, павольна, непрыкметна. Юрчанка, 181.
    цягацца як старчыха якая. Капыл. Няўхв. Пра жанчыну, што ходзіць па суседзях, дома нічога не робіць. ДА.
    раздрыпаць як галеіўскую старчыху. Мсцісл. Пра неахайную непрывабную жанчыну. Юрчанка 1998, 37. ≺ Раздрыпаць - давесці да неахайнасці.
  17. 17
    стары
    ныць бы стара баба. Гл. баба.
    як у старага вераб'я калена. Гл. верабей.
    губы развесіць як старая кабыла. Гл. кабыла.
    кашляць як старая баба. Гл. баба.
    раскірачыцца як старая баба. Гл. баба.
    сварлівы як старая баба. Гл. баба.
    як гарэлка старая, так і дзеўка маладая. Гл. гарэлка.
    валасы сівыя як у старой бабы. Гл. баба.
    жыць як старой авечцы. Гл. авечка.
    пад'ясі ад сына хлеба як ад старой курыцы яек. Гл. курыца.
    поле як старой бабе сесці сраць. Гл. баба.
    прывязацца як чорт да старой ігрушы. Гл. чорт.
    сядзець наверсе як зуб у старой бабы. Гл. зуб.
    угадзіць [каму] трудней як кату старой паненкі. Гл. кот.
    як старой бабе сесці. Гл. баба.
    ліпець як тое гнілое да старое дзераво. Гл. дзераво.
    крычаць як на старога. Мін. Няўхв. Пра чалавека, што моцна крычыць на кагосьці. ЛЦ, 83. ≺ У архаічным грамадстве нямоглага старога крыўдзілі, яго не шанавалі.
    смачна як старому маладая жонка. Насмешл. Пра чалавека, якому нешта вельмі да густу. Фед. Арх.
    трэба як старому каню маці. Гл. конь.
    барабаніць як стары барабан. Гл. барабан.
    бурчаць як стары. Ушацк. Няўхв. Пра маладога чалавека, які мае благі настрой, незадаволена некага папракае, ушчувае. МК, 172.
    гаворыць як стары. Івац. Пра дзіця, падлетка, які разважае па-даросламу. ЗЗайкі.
    закопчаны як стары гаршчок. Гл. гаршчок.
    зморшчыцца як стары. Сміл. Няўхв. Пра выраз твару маладога чалавека, які залішне моршчыцца. Шатэрнік, 118.
    крэктаць як стары дзядулька. Гл. дзядулька.
    маўчаць як стары казёл. Гл. казёл.
    памагаць як стары конь мацеры. Гл. конь.
    патрэбны як стары конь воўку. Гл. конь.
    плесці як стары дзед кашалі. Гл. дзед.
    разбалбатацца як стары цецярук. Гл. цецярук.
    разлезлы як стары грыб. Гл. грыб.
    разбурчэцца як стары кот. Гл. кот.
    раскіснуць як стары грыб. Гл. грыб.
    спыніцца як стары конь перад канавай. Гл. конь.
    танцаваць як стары воўк у піліпаўку. Гл. воўк.
    уздыхаць як стары конь перад пустым цэбрам. Гл. конь.
    чоўкаць як стары. Гродз. Няўхв. Пра чалавека, што гучна жуе, чмякае, чоўкае. Цыхун, 163.
    як стары. Ваўк. п., Слон. Івац. Пра дзіця, якое разважае не па-дзіцячаму, цікавіцца клопатамі дарослых. Federowski, 359; Высл., 431; ЗЗайкі.
    як стары воўк смерці шукаючы. Гл. воўк.
    як стары маслюк. Гл. маслюк.
    цвісці як стары мухамор. Гл. мухамор.
    драцца як старыя гаці. Гл. гаці.
    як старыя рэзгіны. Гл. рэзгіны.
    хітрыя як старыя. Слон. п. Ухв. Пра хітрых разважлівых дзяцей, падлеткаў. Federowski, 52.
  18. 18
    старэнькі
    шанаваць як старэнькага. Памянш. Пра чалавека, якога трэба моцна шанаваць. Янк., Пар., 195.
  19. 19
    старэцкі
    распусціцца як старэцкая пуга. Гл. пуга.
  20. 20
    старэчы
    цягнуцца бы старэчая пуга. Гл. пуга.

Паведаміць пра недакладнасьць