На запыт знайшоўся 21 артыкул

  1. 1
    сугак
    стаць як сугак. Касц. Няўхв. Пра чалавека, які стаў калючым, вострым, непрыемным. Бялькевіч, 425. ≺ Сугак, сугака - касцяное або драўлянае шыла для пляцення лапцей.
  2. 2
    сугнет
    пасунуцца як сугнет, не сказаўшы ні слова. Карэл. Няўхв. Пра чалавека, які няветліва, нічога не кажучы, адыйшоў. Нар. лекс., 163.
  3. 3
    суд
    ехаць як на суд. Жарт. Ехаць, адвярнуўшыся адзін ад аднаго. Янк., Пар., 58.
    гаварыць як зашчыт у судзе. Гл. зашчыт.
    праўды дзе як y судзе. Іран. Пра адсутнасць дзе-н. праўды. Янк., 70.
  4. 4
    судзіна
    таўсты як судзіна. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека, які нагадвае нейкі посуд (бочку?). Federowski, 312.
  5. 5
    судзіцца
    ісці як судзіцца. Жарт. Пра людзей, якія ідуць паасобку, нядружна. Янк., Пар., 81.
  6. 6
    сук
    сказаць як у сук уляпіць. Карэл., Мін. 1. Ухв. Пра нешта дакладна, трапна сказанае. 2. Няўхв. Пра нейчыя крыўдныя, балючыя словы. ФА; ЛЦ, 66.
    трапіць як у сук тапаром. Мядз. Ухв. АВНЛ. Тое ж.
    як у сук улеплена. Санько, 214. Тое ж.
  7. 7
    сука
    брахаць як сука. Вілен., Мёр. Асудж. Зняважл. Пра жанчыну, якая сварыцца, брыдка гаворыць. Sielicki, 158; СПЗБ 5, 12.
    віжаваць як сука на памыях. Свісл. Няўхв. Зневаж. Пра чалавека, які нешта выведвае, вышуквае, інтрыгуе. СПЗБ 1, 309. ≺ Віжаваць - шныраць, гойсаць.
    круціцца як сука ў каробцы. Бераст. Асудж. Зневаж. Пра чалавека, што трымаецца нястрымна, непаседліва, залішне актыўна. Даніловіч, 254.
    малоць языком як сука хвастом. Шчуч. Асудж. Пра жанчыну, якая балбоча, лаецца. СПЗБ 3, 26.
    праворна як сука дворна. Ваўк. п. Зласл. Зневаж. Пра хітрую, вынаходлівую жанчыну. Federowski, 247.
    трапаць языком як сука хвастом. Шчуч. Асудж. Пра жанчыну, якая сварыцца, брыдка гаворыць, маніць. СПЗБ 5, 116.
    рукі як кукі, а язык як у сукі. Гл. кука.
    Ні стуку, ні груку, повезлі ек суку. Стол., Лід. Прык. Асудж. Пра маладую, якая пайшла замуж без традыцыйнага вяселля. ТС 5, 111; СПЗБ 5, 197.
  8. 8
    сукенка
    як сукенку хто паслаў. Ухв. Пра прыгожую мясціну, усыпаную кветкамі, прыстроеную зелянінай. Тарас на Парнасе.
  9. 9
    сукно
    чорны як сукно. Ваўк. п. Пра цёмную ноч. Federowski, 66.
  10. 10
    суконны
    горла як суконнае бёрда. Гл. бёрда.
  11. 11
    суніца
    дзяўчына як суніца. Захапл. Пра маладую, румяную, прыгожую дзяўчыну. ФСБМ 1, 456.
  12. 12
    сурма
    надзьмуцца як сурма. Сміл. Няўхв. Пра некага капрызнага, надзьмутага («як дуда»). Шатэрнік, 268. ≺ Сурма - відаць, сурна або зурна, усходні духавы музычны інструмент тыпу флейты.
  13. 13
    сусед
    Голад не сусед - ад яго не схаваешся. Гом. Прык. Пра тое, што голад усюды дастане чалавека. АВНЛ.
  14. 14
    сусла
    нявестка некая як сусла. Уздз. Няўхв. Пра нязграбную дзяўчыну. Мін.-Мал., 1970, 131.
  15. 15
    сусол
    заспаны як сусол. Чыж. Жарт. Пра заспанага, соннага чалавека. СПЗБ 5, 22. ≺ Сусол - суслік.
  16. 16
    суткі
    да каго як да вуткі на сёмыя суткі. Гл. вутка.
  17. 17
    сухар
    выпетраць як сухар. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека схуднелага, недагледжанага - высахшага. Юрчанка, 198.
    высахнуць як сухар. Вілен., Віл. Няўхв. Sielicki, 162; СПЗБ 5, 25. Тое ж.
  18. 18
    сухарок
    як сухарок. Памянш. Мсцісл. Няўхв. Пра вельмі худога чалавека. Юрчанка, 198.
  19. 19
    сухі
    зморшчыцца як сухая пятніца. Гл. пятніца.
    з суда што з пруда - сухі не выйдзеш. Гл. пруд.
    зваліцца як дождж сярод яснага дня на сухое сена. Гл. дождж.
    наляцець як дождж на сухое сена. Гл. дождж.
    павязаць як сухое сена Гл. сена.
    прыбраць як сухое сена. Гл. сена.
    ліпець як арэх на сухой галіне. Гл. арэх.
    тлець як гарэх на сухой галіне. Гл. арэх.
    закахацца як чорт у сухую асіну. Гл. чорт.
    як чорт сухую грушу: засуша, засуша, а тады і любіць. Гл. чорт.
  20. 20
    сухотнік
    як сухотнік. Чыж. Спачув. Пра чалавека, які дрэнна выглядае. СПЗБ 5, 27.

Паведаміць пра недакладнасьць