-
21
статуй
стаяць як статуй. Паст. Няўхв. Зласл. Пра чалавека, які лянуецца рабіць, нерухома стаіць, глядзіць, як іншыя працуюць. СПЗБ 4, 578. -
22
стаўбень
як стаўбень. Няўхв. Пра чалавека, што не працуе, стаіць нерухома як стоўб ці стаўбун (збан). Санько, 69. -
23
стаўбун
стаяць як стаўбун. Дзятл. СПЗБ 4, 579. Тое ж. -
24
стаяць
астацца як стой. Івац., Круп., Астр., Зэльв. Пра чалавека, які застаўся толькі з тым, што было на ім апранута. Высл., 282; Ззайкі; Даніловіч 2010, 91.
голы як стой. 1. Маст., Астр. Пра чалавека, залішне лёгка, не цёпла апранутага. 2. Зэльв., Воран., Навагр. Няўхв. Пра кагосьці вельмі беднага. Сцяшковіч, 584; Даніловіч, 253. - 25
-
26
сто
дурны як сто свінней. Смаляв. Здзекл. Пра зусім неразумнага чалавека. ФА.
спадзявацца на каго як на сто тузоў. Мсцісл. Пра цвёрдыя спадзяванні на каго-н. Юрчанка, 192.
трымацца за каго як за сто тузоў. Мсцісл. Ухв. Пра чалавека, які трымаецца моцна, цвёрда спадзяецца на кагосьці. Юрчанка, 184.
як на сто коней сеў. Ухв. Пра чалавека, якому моцна пашанцавала. Санько, 211.
як сто баб адхадзіла каго. Навагр., Слуцк. 1. Пра стан здароўя, самаадчуванне, калі значна палегчала. 2. Пра адступанне злосці, непрыязнасці. Даніловіч, 253.
як сто дурных. Свісл., Ваўк. Іран.-абразл. Пра зусім неразумнага чалавека. Даніловіч, 253.
як сто пудоў дыму. Смарг. Здзекл. Даніловіч, 253. Тое ж.
як сто пудоў звалілася з каго. Ашм. Ухв. Чалавек пра сябе, адчуўшы вялікую палёгку, вызваліўшыся ад цяжкіх думак, клопатаў. Даніловіч, 253. -
27
стог
як каза паміж двух стагоў: не ведае, да каторага (куды) і кінуцца. Гл. каза.
галава як стог. Смал. п. Няўхв. Пра непрычасанага чалавека. Добр., 63.
загарэцца (заняцца) як стог саломы. Навагр. Пра чалавека, які вельмі хутка, раптоўна нечым загарэўся (ідэяй, работай). ЛЦ, 63.
распаўзліся як мышы, стог з'еўшы. Гл. мыш. - 28
-
29
стол
дарога як па стале. Ваўк. п. Ухв. Пра надта роўную добрую дарогу. Federowski, 76.
суха як на стале. Пра сухую дарогу, перасохлую зямлю. Янк., Пар., 158.
роўны як стол. Ухв. Пра вельмі роўны ўчастак дарогі, поля, луга і да т. п. НН, 441.
як з санямі за стол. Гл. сані. - 30
- 31
-
32
стоўб
гудзець як целеграфный стоўб. Мсцісл. Няўхв. Пра бурклівага чалавека. Юрчанка, 202.
як да стаўба каму. Бераст. Асудж. Пра чалавека, да якога не даходзіць што-н. Даніловіч, 219.
высокі як стоўб. Брасл. Няўхв. Пра высокага чалавека. СПЗБ 4, 591.
стаяць як стоўб пры дарозе. Міл., Гродз., Шчуч. Няўхв. Пра чалавека, што нерухома стаіць, нічога не робіць. Бялькевіч, 150; Даніловіч, 253.
дурны як стоўб. Ваўк. п. Няўхв. Пра тупога, няўцямнага чалавека. Federowski, 86. - 33
-
34
страказа
скакаць як страказа. Іўеў., Чэрык. Кплів. Пра кагосьці, што лоўка, весела падскоквае, часцей пра дзіця. Бялькевіч, 421; Сцяшковіч, 474. -
35
страла
дарога як страла. Ухв. Пра роўную, простую, без паваротаў дарогу. Янк., Пар., 51.
ляцець як страла. Ваўк. п., Сміл., Мсцісл., Пух. Ухв. Пра нейчы імклівы бег. Federowski, 160; Шатэрнік, 266; Янк., 421; Юрчанка, 198; Станкевіч, 1080.
паляцець як з лука страла. Гл. лук. -
36
стральба
Варажба як стрильба: куды палятить, туды и загримить. Прык. Пра варажбу і яе непрадказанасць. Добровольский ІІІ, 17. -
37
страляць
Мяняць як страляць. Прык. Пра розныя наступствы абмену. Dybowski, 13.
прамовіць як стрэліць. 1. Пра дакладна сказанае слова, што выклікала пэўную рэакцыю. 2. Пра балючыя вострыя словы. Янк., Пар., 130. -
38
страпёны
бегчы як страпёны. Шчуч. Няўхв. Пра чалавека, які хутка, панічна, як непрытомны, бяжыць. Даніловіч, 254. ≺ Страпёны - утрапёны. -
39
страха
з'ехаць як сабака са страхі. Гл. сабака.
шкадаваць як вецер падраную стрэху. Гл. вецер.
Любіліся, кахаліся як галубкі ў стрэсе, а ціпер разышліся як ягадкі ў лесе. Гл. галубок.
любіцца як ластаўкі ў стрэсе. Гл. ластаўка.
Любіліся як пташкі ў стрэсе, разышліся як сцежкі ў лесе. Гл. пташка.
Мы любіліся як птушачкі ў стрэся, а прышлося растаціся як ягадца ў леся. Гл. птушачка.
цягнуць як вала на стрэху. Гл. вол. -
40
стронга
асцярожна як стронга. Ухв. Пра вельмі асцярожную, хітрую жанчыну. Янк., 396. ≺ Стронга - фарэль.
хуткі (шпаркі) як стронга. Ухв. Пра хуткага, шпаркага чалавека. Янк., 437.
На запыт знайшлося 57 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць