-
41
стропаны
як стропаны. Пра чалавека, што выглядае пабітым, стомленым. Санько, 69. -
42
струк
хлопец як струк. Касц. Жарт. Пра дужага танклявага хлопца. ЛЦ, 75.
худэй як струк. Мсцісл. Няўхв. Пра вельмі худога чалавека (пэўна, мелася на ўвазе лапатка, а не поўны струк). Юрчанка 1977, 244. -
43
струмень
вада чыста як у струмені. Жытк. Ухв. Пра чыстую ваду. ТС 1, 52. -
44
струна
прамы як струна. Івац. Пра нешта роўнае і прамое. ЗЗайкі.
роўны як струна. Мсцісл. Ухв. Пра роўна, акуратна разагнаныя барозны. Юрчанка, 198.
як струна. Ухв. Пра нешта роўнае, простае, пругкае. Янк., Пар., 51.
нацягнуць як струну. Пра моцную нацягненасць лейцаў, асновы палатна на кроснах. Янк., Пар., 112. -
45
струнка
адрэзаць як пад струнку. Памянш. Мсцісл. Ухв. Пра нешта вельмі дакладна адрэзанае. Юрчанка, 193.
як струнка. Памянш. Мсцісл. Ухв. Пра нешта роўнае. Юрчанка, 198. - 46
- 47
-
48
стрынгель
як стрынгель. Слон. Пра высокага худога чалавека, каня і інш. Нар. слов., 39. ≺ Стрынгель - высокі чалавек. -
49
стрэпаны
лецець ек стрэпаны. Жытк. Няўхв. Пра хуткі, панічны бег чалавека ва ўзбуджаным стане. ТС 5, 110. ≺ Стрэпаны - апантаны. -
50
студзень
вялы як студзень. Смал. п. Няўхв. Пра нямоцнага, кволага чалавека. Добр., Смол., 886. - 51
-
52
стукан
стаяць як стукан. Астр. Пра кагосьці, што стаіць нерухома. ФА. - 53
- 54
-
55
стул
На пасули як на стули. Прык. Смал. п. Пра ненадзейнае пачуванне кагосьці пры абяцанках, хабарах. Добровольский III, 59. -
56
ступа
баба як ступа. Чыж., Астр. Няўхв. Пра тоўстую жанчыну. СПЗБ 4, 614; Даніловіч 2008, 137.
рухавая як ступа. Чэрык. Іран. Пра зусім нерухавую жанчыну. ЛЦ, 74.
тоўстая як ступа. Кругл., Мсцісл. Няўхв. ФА; Юрчанка, 198. Тое, што баба як ступа.
Век пражыць як у ступе пратаўчы. Уздз., Лоеў., Лельч., Люб., Бярэз., Слуцк., Віл. Прык. Няўхв. Пра цяжкое нецікавае жыццё. Мін.-Мал., 1970, 159; БФМ, 242; БФГ, 171; Янкова, 65; СПЗБ 4, 614; АВНЛ; ФА; БД, 146; Гілевіч 2007, 120.
дзень пратоўкся як таўкач у ступе. Рэч. Няўхв. Пра змарнаваны дзень. ЛЦ, 29.
кідацца як таракан у ступе. Гл. таракан.
таўчыся як табак у ступе. Гл. табак.
насіцца ек дурэнь со ступою. Гл. дурань.
ідэ да гопае, бы ступу тоўчэ. Драг. Няўхв. Пра непрыгожую хаду кагосьці. Нар. слов., 142.
прыперціся як сляпы да ступы. Гл. сляпы. - 57
На запыт знайшлося 57 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць