На запыт знайшлося 2 артыкулы

  1. 1
    яечка
    гатова як яечка аблупленае. Памянш. Ухв. Пра высокую ступень гатоўнасці нечага. Янк., Пар., 39.
    давесці што як яечка. Мсцісл. Пра вышэйшую ступень даведзенасці чаго-н. да ладу. Юрчанка 1969, 70.
    Да пяці год пястуй дзіця як яечка, з сямі - пасі як авечку, тады выйдзе на чалавечка. Памянш. Брасл. Прык. Пра неабходнасць адпаведнай увагі да дзіцяці на ўсіх этапах сталення. ПП 2, 133.
    сын як яечка. Ухв. Пра дарагога і запеставанага сына. Добр., Смол., 896.
    трымаць як яечка. Памянш. Слон. Пра вельмі беражлівае стаўленне да нечага. Высл., 401.
    крахаць што індзючкі на яечках седзя. Гл. індзючка.
    берэгчы як яечко. Памянш. Бяроз. ДА. Тое, што трымаць як яечка.
  2. 2
    яешня
    прыставаць як баба з яешняю. Гл. баба.

Паведаміць пра недакладнасьць