На запыт знайшоўся 1 артыкул

  1. 1
    язык
    гаварыць усё дно як язык за што чыпляіцца. Мсцісл. Пра няроўную невыразную гаворку. Юрчанка 1993, 177.
    крычаць як за язык пачэплена. Асудж. Пра жанчыну, што моцна раскрычалася. Дуб., 29; Носович, 489.
    маўчаць баццэ каму каровы язык аджавалі. Гл. карова.
    маўчаць быццам язык праглынуў. Мін., Хоц. Пра чалавека, які не хоча, не можа нешта сказаць. ЛЦ, 65; Янк., Пар., 76.
    спрытны як язык. Насмешл. Пра лоўкага, хуткага, кемлівага чалавека. Янк., 429.
    турлыкаць як за язык пыдвязыный. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, які вядзе невыразную гаворку. Юрчанка 1993, 177.
    як за язык павешаны (прывязаны). Мсцісл. Пра балбатлівага, гаваркога чалавека. Нос., 195; Юрчанка 1977, 212.
    як цяляты язык аджавалі. Гл. цяля.
    як язык завязаў. Рэч. Пра чалавека, які рашуча змоўк. Гор., Руд., 255.
    гаварыць гладка як вол языком ліжа. Гл. вол.
    няма як вол языком злізаў. Гл. вол.
    як карова языком злізала. Гл. карова.
    як языком злізала. Пра нешта, што цалкам знікла, не пакінула следу. Санько, 69.

Паведаміць пра недакладнасьць