На запыт знайшлося 5 артыкулаў

  1. 1
    ягада
    многа як ягад. Мсцісл. Пра шматдзетную сям'ю. Юрчанка, 204.
    Гудзім папа, а поп як ягада. Прык. Пра тое, што абмаўленне не ўплывае на таго, пра каго кажуць. Federowski, 240.
    напіцца чырвоніцы як ягада. Сак. п. Насмешл. Пра ап'янелага чалавека, што пачырванеў ад гарэлкі. Federowski, 230.
    хавацца як ягада пад лісток. Мсцісл. Ухв. Пра некага, хто трымаецца скрытна. Юрчанка, 204.
    чырвона як ягада. Ваўк. п. Ухв. Відаць, пра маладзіцу, дзяўчыну. Federowski, 70.
    жукоў як на рабіне ягод. Гл. рабіна.
  2. 2
    ягадка
    дзеўка як ягадка [сакаўмая]. Памянш. Ваўк. п., Слон. Захапл. Пра маладую прыгожую дзяўчыну. Federowski, 95; Высл., 312.
    нявеста як ягодка ў лесе. Рас. Ухв. Пра чыюсьці прыгожую нявесту. СПЗБ 5, 547.
    хароша як ягадка. Ваўк. п. Захапл. Пра маладую прыгожую дзяўчыну. Federowski, 50.
    Любіліся, кахаліся як галубкі ў стрэсе, а ціпер разышліся як ягадкі ў лесе. Гл. галубок.
  3. 3
    ягіня
    расчырванецца як ягіня. Сміл. Няўхв. Пра раз'юшаную, раззлаваную жанчыну. Шатэрнік, 152. ≺ Ягіня - Яга, ведзьма.
  4. 4
    ягня
    бояцца ек воўк егняці. Гл. воўк.
    дзівіцца (глядзіць) як воўк на казу (ягня). Гл. воўк.
    любіць як воўк ягня. Гл. воўк.
    цягаць як воўк ягня. Гл. воўк.
    дзіцята бы ягнята. Слуцк. Пра безабароннасць малых дзяцей. Сержпутоўскі 1999, 52.
    страшыцца як воўк ягняці. Гл. воўк.
    як з ягняці воўны. Маст. Насмешл. Пра вельмі малую карысць з чаго-н. Даніловіч 2008, 136.
  5. 5
    ягнятка
    брыкаць як ягнятка. Памянш. Ваўк. п. Ухв. Пра бегатню і весялосць дзяцей. Federowski, 43.

Паведаміць пра недакладнасьць