На запыт знайшлося 3 артыкулы

  1. 1
    яшчарка
    глядзець як яшчарка [тая]. Няўхв. Пра жанчыну, што мае пільны, асцярожны погляд. Носович, 728.
    як яшчарка. Мсцісл. Ухв. Пра спрытнага, лоўкага, хуткага чалавека. Юрчанка, 204.
    грызецца ек яшчэрка. Жытк. Няўхв. Пра дзёрзкага, злога на язык падлетка. ТС 1, 58.
    сыкацца ек яшчэрка. Жытк. Няўхв. Пра адказы, паводзіны капрызнай непрыветнай жанчыны. ТС 5, 127.
  2. 2
    яшчарыца
    вытрашчыць вочы як яшчарыца на дзеці. Няўхв. Пра нейчы непрыязны прагны погляд. Federowski, 336.
    глядзець як яшчарыца на яйца. Ваўк. п. Federowski, 109. Тое ж.
  3. 3
    яшчык
    улажыць як у яшчык. Мядз. Пра нешта вельмі трапна сказанае. ЗСалавей.

Паведаміць пра недакладнасьць