На запыт знайшлося 182 артыкулы

  1. 81
    гаўядо
    дурны бы гаўядо: куды яго гоняць, туды йдзе, што кажуць, тое робіць. Слуцк. Няўхв. Пра пакорлівага, ціхмянага, бязвольнага чалавека. Сержпутоўскі 1999, 147.
    пазіраць як на гаўядо. Слуцк. Няўхв. Пра зняважлівае, пагардлівае стаўленне паноў да сялянства. Сержпутоўскі 1999, 148.
  2. 82
    гаці
    драцца як старыя гаці. Слон. Асудж. Пра вельмі гучны, непрыемны для слыху крык, лямант. Даніловіч, 61. ≺ Гаці - споднія штаны.
    хто такі мудрэц як Саламонавы гаці. Іран. Пра вельмі сумнеўнага «мудраца». СПЗБ 1, 437.
  3. 83
    гаць
    многа хоць гаць гаці. Ваўк. п., Івац. Пра вялікую колькасць чаго-н. Federowski, 188; ЗЗайкі.
    хоць гаць гаці да па галавах хадзі. Слуцк. Сержпутоўскі 1999, 103. Тое ж.
  4. 84
    гвалт
    крычаць як на гвалт. Пра кліканне на дапамогу. Носович, 111.
  5. 85
    гвозд, гл. таксама цвік
    сказаць як гваздом прыбіць. Пра тое, што цяжка змяніць, пра строгі загад. Крэмнеў, № 1000.
    баба як гвозд. Маг. Жарт. Па моцную кабету. Высл., 283.
    крэпкі як гвозд. Пра моцнага, здаровага мужчыну. Высл., 339.
  6. 86
    гвоздзік
    як гвоздзік. Памянш. Мсцісл. Ухв. Пра здаровага, добра складзенага хлопчыка, падлетка. Юрчанка, 182.
  7. 87
    геман
    злы як геман які. Бран. Асудж. Пра вельмі злога, лютага чалавека. Расторгуев, 78. ≺ Геман - злы дух, больш верагодна - Гаман.
  8. 88
    гервяцкі
    каркаць як варона гервяцкая. Гл. варона.
  9. 89
    Гіна
    зажадацца як Гіне каснікоў. Насмешл. Пра нейкае вельмі нястрыманае і недарэчнае жаданне. Tyszkiewicz, 422. ≺ Гіна - асабовае імя.
  10. 90
    гіра
    паднімаць як двухпудовую гіру. Мсцісл. Пра значныя намаганні, прыкладанне сілы. Юрчанка, 182.
  11. 91
    гірос
    кіслы як гірос. Карэл., Мядз. Пра нешта вельмі кіслае. З нар. сл., 88. ≺ Лет. gira - квас.
  12. 92
    Гітлер
    планы ў каго як у Гітлера. Воран. Насмешл. Пра вялікую колькасць планаў. Даніловіч, 257.
    адна касма на лоб спала ў каго, як у Гітлера якога. Ушацк. Пра асаблівасць прычоскі. ЖНС, 143.
  13. 93
    гладзіць
    гаварыць быццам гладзіць па шэрсці. Мін. Іран. Пра ліслівую гаворку. ЛЦ, 50.
  14. 94
    гладыш
    Мужчына жанаты ўсё роўна як гладыш шчарбаты. Прык. Насмешл. Пра жанатага як пра ўжываную, не новую рэч. Federowski, 191.
  15. 95
    гладышка, гл. таксама ладышка
    вісець як гладышка на калу. Рэч. Пра знаходжанне каго-, чаго-н. на віду ва ўсіх. ЛЦ, 69.
  16. 96
    глёк
    сырый хліб як глёк. Кам. Пра сыры, непрапечаны, няўдалы хлеб. ЖН, 40.
    ляжаць як глёк. Мсцісл. Пра таго, хто нерухома, без справы ляжыць. Юрчанка, 181.
    тоўсты як глёк. Мсцісл. Пра тоўстага, непаваротлівага чалавека. Юрчанка, 181.
    паглядзець як сава ў глёк. Гл. сава.
  17. 97
    гліна
    разлазіцца як гліна. Івац. Пра нешта вязкае, што распаўзаецца ў бакі. Янк., Пар., 137; ЗЗайкі.
    цяжкі як гліна. Ваўк. п., Івац. Пра нешта сапраўды цяжкае. Federowski, 57; ЗЗайкі.
    вытрашчыць вочы як кот на гліне. Гл. кот.
    кідацца як той кот, што ўвяз у мокрай гліне. Гл. кот.
  18. 98
    гліснік
    даць як Моська глісніку. Гл. Моська.
  19. 99
    гліст
    Быў цар Нікалашка - былі шчы і кашка, а прышлі камуністы - усе паніціліся як глісты. Чэрв. Прык. Пра наступленне галодных часоў пасля рэвалюцыі. ФА.
    тонкі ек гліст. Насмешл. Пра вельмі тонкага чалавека. ТС 1, 203.
  20. 100
    глумак
    засвістаць што глумакі нейкія. Мсцісл. Пра нейчы неабдуманы, дзёрзкі ўчынак. Юрчанка 1977, 48.

Паведаміць пра недакладнасьць