На запыт знайшлося 39 артыкулаў

  1. 1
    грабежны
    гараваць як конь грабежны (грабежна кабыла). Гл. конь.
  2. 2
    граблі
    пальцы як граблі. Няўхв. Пра застылыя пальцы, што не слухаюцца ў больш далікатнай працы. Янк., 419.
    рукі як граблі. Гродз., Івац. Няўхв. Пра няўмелыя, няспрытныя рукі. СПЗБ 1, 335; ЗЗайкі.
    хоць граблямі грабі. Мядз. Ухв. Пра вялікую колькасць (часцей грыбоў). СЦБ, 104.
    як дурны з граблямі. Гл. дурны.
    як свіння з граблямі. Гл. свіння.
  3. 3
    грабсці
    ідзець як бараной грабець. Гл. барана.
    хоць граблямі грабі. Гл. граблі.
  4. 4
    грабянец
    каму што як лысаму дзеду грабянец. Гл. дзед.
    выкаблучвацца як вош на грабянцы. Гл. вош.
  5. 5
    град
    грукаць як град па блясе. Мсцісл. Пра гучнае, звонкае грукатанне. Юрчанка, 182.
    як град сыпле. Ваўк. п. Пра нешта, што сыпле спорна, густа. Federowski, 296.
    словы сыпяцца як градам. Астр. Пра хуткую і калючую гаворку. СПЗБ 4, 486.
  6. 6
    градка
    сядзець як рэдзька на градцы. Гл. рэдзька.
  7. 7
    грады
    тлець як дрова за градамі. Гл. дровы.
    качацца [малы] па хаце як гарбуз па градах. Гл. гарбуз.
    патрэбны (так страшан) як леташні (лонскі, тагрочны) снег [на градах]. Гл. снег.
    прайсці як конь па градах. Гл. конь.
    як рак у градзе. Гл. рак.
    як грады загробшы. Мсцісл. Іран. Пра ганарлівыя паводзіны каго-н. Юрчанка, 182.
  8. 8
    гразкі
    як балота гразкае. Гл. балота.
  9. 9
    гразь
    ляпнуць як гразёй у вочы. Маладз. Няўхв. Пра нешта сказанае нечакана, недарэчна і груба. Высл., 343.
    рынуць прымаўкаю як граззю ў вочы. Dybowski, 188; Янкоўскі, 106. Тое ж.
    абкешкацца (выкачацца) як свіння [у гразі]. Гл. свіння.
    багата як гразі. Пра вялікую колькасць чаго-н. Янк., 396; Янкоўскі 1971, 43.
    ляпнуць (сказаць) як лапцем (атопкам) па балоце (па гразі) [пляснуў]. Гл. лапаць.
    многа як гразі ўвосень. Пруж. ФА. Тое, што багата як гразі.
    многа як гразі. Ваўк. п., Івац., Слон., Стаўб., Капыл. Янк., Пар., 104; МК, 310; Янкоўскі 1971, 43; Federowski, 117; Высл., 308; ДА; ЗЗайкі. Тое, што багата як гразі.
    набрацца як жаба гразі (мулу, твані). Гл. жаба.
    набрацца як свіння гразі. Гл. свіння.
    наесціся як свіння гразі. Гл. свіння.
    прывыкнуць як свіння да гразі. Гл. свіння.
    як жаба да гразі. Гл. жаба.
    п'яны як гразь. Асудж. Пра моцна п'янага чалавека. Санько, 178.
    слабая як гразь. Стол. Спачув. Пра слабасць, знямогласць, ватнасць у нагах. ТС 1, 227.
    уважацца як гразь. Ваўк. п. Асудж. Пра крэпка вымаклага і забруджанага чалавека. Federowski, 323.
    улезці як жаба ў гразь. Гл. жаба.
    улюблівы як жаба ў гразь. Гл. жаба.
    ускочыць як цюцька ў гразь. Гл. цюцька.
    як у гразь пляснуць. Асудж. Пра неразумныя стратныя ўкладанні, пра марнатраўства. Янк., Пар., 209.
    як у гразь укінуць. Ваўк. п. Асудж. Federowski, 117. Тое, што як у гразь пляснуць.
  10. 10
    грак
    сядзець як грак. Смал. п. Пра насупленага, нахохленага чалавека. Добр., Смол., 122.
    худы як вясновы грак. Мін. Жарт. Пра некага схуднелага, згаладнелага. Высл., 413.
    чорны як грак. Ваўк. п. Пра некага вельмі чорнага. Federowski, 55; Янкоўскі 1971, 42. ≺ Традыцыйнае параўнанне, дзе грак мае эталонныя характарыстыкі чарнаты.
  11. 11
    грамадка
    Калі сказаў бабцы, то як усёй грамадцы. Памянш. Прык. Няўхв. Пра жаночую балбатлівасць, няздольнасць захоўваць сакрэты. Санько, 144.
  12. 12
    граматка
    Матка не граматка - за злоты (злотку) не купіш. Прык. Пра немагчымасць ні купіць, ні знайсці замену роднай маці. Нос., 77; ПП, 2, 82, 144.
  13. 13
    Грамніцы
    завыць як воўк на Грамніцы. Гл. воўк.
    як воўк на Грамніцы. Гл. воўк.
  14. 14
    граць
    Бяда не дуда: пішчыць, а не грае. Гл. дуда.
    гаварыць як у скрыпку граць. Гл. скрыпка.
    ткаць кросна бу ў скрыпку граць. Гл. скрыпка.
  15. 15
    гроб, гл. таксама дамавіна, труна
    цёмна (ціха) як у гробе. Ваўк. п., Мсцісл., Слон. Пра абсалютную цемру і цішыню. Federowski, 59; Высл., 415; Янк., 439; Юрчанка 1977, 246.
  16. 16
    Гродна
    як Гродна. Зэльв. Жарт.-іран. Пра каго-н., што-н. вельмі старых. Даніловіч, 218.
  17. 17
    гром
    баба [тоўстая] як гром. Сміл. Захапл. Пра моцную, мажную кабету. Шатэрнік, 278; Янк., Пар., 12.
    навіна як гром з яснага неба звалілася. Стаўб. Мяц., 310. Тое, што як гром з яснага неба.
    скаціцца як гром. Пра некага або нешта, што звалілася з рэзкім гукам. Ройзензон, 77.
    уляцець у хату як гром з неба. Рэч. Пра чыё-н. раптоўнае, неспадзяванае з'яўленне. ЛЦ, 125.
    як гром з яснага неба. Ашм., Клецк. Пра неспадзяваную, раптоўную вестку. МК, 310; СПЗБ 1, 481.
    як гром за маладнёю. Мсцісл. Пра чыё-н. абавязковае з'яўленне. Юрчанка, 182.
    як калядный гром. Мсцісл. Жарт. Пра нешта зусім не страшнае. Юрчанка, 185.
    баяцца вады як чорт грому. Гл. чорт.
    баяцца як грому. Пра вельмі моцны страх. НН 1911, 590.
  18. 18
    грош
    нос як за грош. Ваўк. п. Насмешл. Пра не вельмі прыгожы нос. Federowski, 205.
    як за грош абаранак. Ваўк. п., Слон. п. Пра зразумелую, лагічную цану. Dybowski, 10; Federowski, 1, 316.
    плаваць як тапор за пяць грошай. Гл. тапор.
    праўды ў каго як у жабрака грошай. Гл. жабрак.
    такі харошы як люлька за тры грошы. Гл. люлька.
    такі харошы як лялька за тры грошы. Гл. лялька.
    харошы як драпянка за тры грошы. Гл. драпянка.
    харошы як цукерка за два грошы. Гл. цукерка.
    як тры грошы даць. Гродз., Слуц. Няўхв. Пра нядобразычлівы, злосны погляд. Носович, 115; Нос., 128; Сержпутоўскі 1999, 39, 137; Даніловіч, 255.
  19. 19
    груган, гурган
    абіраць як груган косці. Смарг. Асудж. Пра поўнае рабаванне. ФА.
    назлятацца як груганы. Асудж. Пра нейкі актыўны збор дзеля непрыгожай справы, з карыслівымі мэтамі. Янк., Пар., 110.
    пазлятацца як груганы на падлу (на пакорм). Барыс. Высл., 359; Янк., Пар., 123. Тое ж.
    стаяць як гурган над ім. Смал. Няўхв. Пра пастаяннае адчуванне небяспекі ад каго-н. СЦБ, 267.
  20. 20
    груд
    аднаму ідзе як па масле, а другому як па грудзі. Гл. масла.

Паведаміць пра недакладнасьць