На запыт знайшлося 39 артыкулаў

  1. 21
    грудзі
    як камень з грудзей ссунуўся. Гл. камень.
  2. 22
    груз
    ляжаць мёртвым грузам. Няўхв. Пра нешта, што застаецца непатрэбным, некарыстаным. БПФС, 73.
  3. 23
    грузд
    як грузд. Мсцісл. Ухв. Пра здаровага, добра складзенага чалавека. Юрчанка, 182.
  4. 24
    груздзік
    як груздзік. Памянш.-ласк. Мсцісл. Ухв. Пра здаровага, добра складзенага хлопчыка. Юрчанка, 182.
  5. 25
    груздзіла
    трэба як сабаку (для сабакі) груздзіла. Гл. сабака.
  6. 26
    груша
    назбіраць як на вярбе груш назрываць. Іран. Пра безвыніковае, дарэмнае збіранне. Янк., Пар., 110.
    наліцца як груша. Слон. Пра моцнае распуханне. КВДУ.
    уросшы як груша ў мяжу. Беласточчына. Пра моцнае трыманне за якое-н. месца, прывязанасць да роднага куточка. «Ніва», 1973, № 50.
    Любі дзіця як душу, а калаці як грушу. Гл. душа.
    улюбіцца (утрэскацца) як чорт у сухую грушу. Гл. чорт.
    Шкадуй як душу, калаці як грушу. Гл. душа.
    як чорт сухую грушу: засуша, засуша, а тады і любіць. Гл. чорт.
    прывязацца як чорт да старой ігрушы. Гл. чорт.
  7. 27
    грушка
    гэта так як на вярбе грушкі. Гл. вярба.
    Любі дзіця як душку і калаці як грушку. Гл. душка.
  8. 28
    грыб
    Век пражыць як салёны грыб праглынуць. Ваўк. Прык. Пра адчуванне хуткасці часу. Янк., 157; Даніловіч 1997, 131.
    згніць бы разлезлы грыб. Слуцк. Няўхв. Пра прападанне, гніенне, псаванне нечага. Сержпутоўскі 2000, 180.
    зморшчыцца як грыб на сонцы. Мін. Здзекл., іран. Пра старэнне, маршчыністы твар. ЛЦ, 70.
    ламацца як здобны грыб. Карэл. 1. Пра тое, што хутка губляе прыгожы знешні выгляд, крышыцца, ламаецца. 2. Насмешл. Пра чалавека, які капрызнічае, нешта з сябе выстаўляе. Высл., 340. ≺ Здобны грыб - баравік.
    разлезлы як стары грыб. Івац. Няўхв. Пра старога нямоглага чалавека. Янк., 424; ЗЗайкі.
    раскіснуць як стары грыб. Івац. Няўхв. ЗЗайкі. Тое ж.
    сядзець як грыб пад ігліцай. Рэч. Пра чыё-н. спакойнае, забяспечанае месца, становішча. Pietkiewicz, 371.
    трухлявы як грыб. Дзятл. Няўхв. Пра старога нямоглага чалавека. СПЗБ 5, 133.
    як грыб гнілы. Маладз. Няўхв. Пра нядужага, слабага чалавека. СЦБ, 102.
    прыстаць як слімак да грыба. Гл. слімак.
    седзець як грыбу ў порослі. Пра надзейнае становішча. ТС 4, 184.
    вусны як грыбы. Ушацк. Няўхв. Пра тоўстыя непрыгожыя, часта надутыя вусны. Скарбы, 134.
    дзеці растуць як грыбы. Лід. Пра хуткі, непрыкметны рост дзяцей. АВНЛ.
    дзяўчата так хутка растуць як грыбы пасля дажджу. Івац., Тал. Пра хуткае падрастанне дзяўчат. Federowski, 95; МК, 18; ЗЗайкі.
    Хлопцы ростуць ек грыбы, а дзеўкі - ек бабкі. Стол. Прык. ТС 1, 32. ≺ Бабка - падбярозавік. Тое, што дзеці растуць як грыбы.
  9. 29
    грыбок
    ужо малочнічкі лезуць як тыя грыбкі ў лесі. Памянш. Клецк. Пра хуткі рост дзіцячых зубоў. ДА.
  10. 30
    грыбочак
    Дару пянёчкі, каб дзеці раслі як грыбочкі. Памянш.-ласк. Вясельнае пажаданне здаровых дзяцей. БВ, 67.
  11. 31
    грывеннік
    як новый грывеннік. Мсцісл. Іран. Пра задаволенага чалавека. Юрчанка, 192.
  12. 32
    грызці
    чытаць як рэпу грызці (сячы). Гл. рэпа.
    як рэпу грызе, так лае. Гл. рэпа.
    задачкі рашаець як рэпу грызець. Гл. рэпа.
  13. 33
    грыўна
    праціўна як старцу грыўна. Кпіны з таго, хто прыкідваецца, што яму нешта не падабаецца. Крэмнеў, № 939; Матэрыялы 1981, 127.
  14. 34
    грэбень
    як адным грэбенем пачасаліся. Гл. адзін.
    задавацца як вош на грэбені. Гл. вош.
    лезці як мычка на грэбень. Гл. мычка.
    скрывіцца як у пеўня грэбень. Гл. певень.
    як лысаму грэбень. Гл. лысы.
    як лысы да грэбня. Гл. лысы.
  15. 35
    грэбля
    грыбоў хоць грэблю масці. Гродз. Пра вялікую колькасць грыбоў. Сцяшковіч, 586.
    дзяўчат хоць грэблю масці. Івац. Жарт. Пра вялікую колькасць дзяўчат у вёсцы, у хлопца. ЗЗайкі.
    уперціся як чорт у грэблю. Гл. чорт.
    доўгі як Алекшыцка грэбля. Ваўк., Гродз. п. Пра доўгую дарогу, сцяжынку, адлегласць. Federowski, 8. ≺ Алекшыцка грэбля - дарога ля в. Алекшыцы.
  16. 36
    грэх
    вісець нада мной як грэх над душой. Гом. Асудж. Пра нейкую пастаянную пагрозу, перашкоду. Высл., 293.
    страшны як смяротны грэх. Няўхв. Пра нешта альбо некага невыносна страшнае, непатрэбнае, злое. БПФС, 74.
    хадзіць як грэх без душы [па пекле]. Ваўк. Жарт. Пра бязмэтнае хаджэнне, няпэўнае перамяшчэнне. Federowski, 48.
    хадзіць як грэх па пеклі. Ваўк. п. Federowski, 48. Тое, што хадзіць як грэх без душы.
    як на грэх. Пра непамысны збег абставінаў, як на жаль. НН, 476.
  17. 37
    грэцкі
    ламацца як грэцкі блін. Гл. блін.
    марнавацца як грэцкі блін у торбе. Гл. блін.
  18. 38
    грэшнік
    кудаса баццэ велікі грэшнік засіліўса. Слуцк. Няўхв. Пра вялікую завею, мяцеліцу. Сержпутоўскі 2000, 200. ≺ Гл. народнае павер'е аб тым, што гвалтоўная, раптоўная смерць каго-н. уплывае на прыродныя стыхіі.
  19. 39
    грэшны
    несціся як чорт з грэшнай душой. Гл. чорт.
    згрыбчыць як чорт грэшную душу. Гл. чорт.
    панесці (паперці, схапіць) як чорт грэшную душу. Гл. чорт.
12

Паведаміць пра недакладнасьць