На запыт знайшлося 83 артыкулы

  1. 1
    гаварыць
    балбатаць як пацеры гавараць. Гл. пацеры.
  2. 2
    гавяда
    мныго як гавяды каго. Кам. Пра вялікую колькасць людзей. ЖН, 40.
  3. 3
    гагой
    насіцца як гагой. Мсцісл. Пра нейчую мітуслівую, неразумную бегатню. Юрчанка, 240. ≺ Гагой - здаравяка.
  4. 4
    гаголь
    як гаголь. Мсцісл. Пра сівога чалавека. Юрчанка, 181.
  5. 5
    гад
    біцца як гад. Пра жыццё ў цяжкіх умовах, празмерную працу ў дамаганнях лепшага. НН, 407.
    бы гад на сковороді. Пін. Няўхв. Пра непаседлівага чалавека. Нар. скарбы, 142.
    цягнуцца як гад па зямлі. Мядз. Пра маруднае перамяшчэнне кагосьці непрыемнага. Янк., Абр., 126.
    задушыць каго як гада. Івац. Пагардл. Пра жорсткае, неміласэрднае знішчэнне каго-н. Янк., Пар., 67; ЗЗайкі.
  6. 6
    гадаваны
    як у лесе гадаваны (гадованы, гадаваўся). Гл. лес.
  7. 7
    гадзіна
    злаваць як гадзіна. Слуцк. Асудж. Пра раз'юшанасць, што пагражае небяспекай. Сержпутоўскі 1999, 90.
    скача ў гочы бы гадына. Драг. Асудж. Пра агрэсіўную, злую, сварлівую жанчыну. Лучыц-Федарэц, 222.
    як гадзіна, што свае дзеці пажрэ. Ашм. Асудж. Пра злосную жанчыну. СПЗБ 1, 401. ≺ Па народным паданні, гадзіна (вужака), як раджае дзяцей, перавешваецца праз галінку, ловіць іх пры выпадзенні з цела і з'ядае. Толькі тое выжыве, якога не паспее злавіць.
  8. 8
    гадзіннік
    працаваць як гадзіннік. Ухв. Пра дакладную i бесперабойную працу. ФСБМ 1, 245.
  9. 9
    гадзіць
    Жыццё як у куратніку: кажды лезе вышэй, каб гадзіць на ніжняга. Гл. куратнік.
  10. 10
    гадзюка
    круціцца як гадзюка. Калінк. Няўхв. Пра чалавека, што злосна выкручваецца, прыціснуты доказам. СПЗБ 3, 236.
    слізкі як гадзюка. Няўхв. Пра нешта або некага слізкіх, непрыемных. Янк., 428.
    шыпець/зашыпець (сыкаць) як (бы) гадзюка. Ваўк. п., Слуцк., Лельч. Няўхв. Пра злоснае, яраснае нараканне на каго-н. Federowski, 296; Сержпутоўскі 1998, 53; Шатэрнік, 270; Кучук, Малюк, 63.
    баяцца каго як гадзюкі. Пра моцны, панічны страх перад некім. Янк., Пар., 13.
  11. 11
    газа
    дурны як бутэлька ад газы. Гл. бутэлька.
  12. 12
    гай
    жыта як гай. Івац. Ухв. Пры высокае, умалотнае збожжа. ЗЗайкі.
    расці як гай. Лоеў. Ухв. Пры высокую збажыну. Янкова, 79.
    працаваць як гай шуміць. Лях. Ухв. Пра вясёлую, спорную, грамадскую працу. ФА.
    Сухі марац, мокры май - будзе жыта як гай. Шарк., Ашм., Смарг. Прыкмета. Пра залежнасць ураджайнасці жыта ад надвор'я ўвесну. ПП 1, 79.
    Як дождж ідзе ў май, то будзе жыта як гай. Навагр. Прыкмета. ПП 1, 80. Тое ж.
  13. 13
    гайдачка
    бегаить як гайдачка. Смал. Пра бегатню непаседлівай, бойкай дзяўчынкі. Добр., Смол., 117.
  14. 14
    гайдук
    хадзіць як гайдук. Сміл. Няўхв. Пра ганарыстае расхаджванне з усведамленнем сваёй службовай сілы. Шатэрнік, 62.
  15. 15
    гайсцер
    худы як гайсцер. Пра вельмі худога чалавека, жывёлу. ТС 1, 190. ≺ Гайсцер - чорны бусел.
  16. 16
    галава
    патрэбен як дурню галава. Гл. дурань.
    хоць гаць гаці да па галавах хадзі. Гл. гаць.
    лысы - як месяц свеціць на галаве. Гл. месяц.
    раве як галаве сцяць. Карэл. Няўхв. Пра нейчы гучны, голасны крык, рык. Высл., 374.
    роўна вядро на галаве несці. Гл. галава.
    сядзець цвіком у галаве. Гл. цвік.
    хадзіць як з яйкамі на галаве. Гл. яйка.
    як абухам па галаве каму. Лаг., Слуцк. Пра нечаканую жудасную вестку. Высл., 311; Сержпутоўскі 1999, 22.
    як галаве сцяць. Навагр. Пра вельмі моцны боль. СЦБ, 84.
    як пустым мяшком па галаве стукнуты. Гл. мяшок.
    жыць як за бацькавай галавой. Ухв. Пра бесклапотнае добрае жыццё каго-н. БПФС, 60.
    напіўся - як галавой аб сцяну пабіўся. Пра моцны галаўны боль пасля п'янкі. ПП 2, 356.
    схавацца як цецярук галавой у корч: нічога не відаць, а хвост тырчыць. Гл. цецярук.
    паехаць як у вір галавою. Гл. вір.
    з курачую галаву. Жарт. Пра нешта невялічкае. БПФС, 61.
    зваліца як халодны снег на галаву ўлетку. Гл. снег.
    зваліцца як снег на галаву ў самы сенакос. Гл. снег.
    напрадзе ек с курыну голову. Жытк. Няўхв. Пра малы клубочак напрадзеных нітак. ТС 3, 152.
    як зайцаву галаву з'еўшы. Іўеў. Няўхв. 1. Пра мітуслівую і бязмэтную бегатню. 2. Пра вельмі хуткія ўцёкі. Даніловіч, 224.
    прыстаць як калтун да галавы. Гл. калтун.
    хадзіць як без галавы. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека, які дзейнічае бязмэтна, непрадумана. Federowski, 48.
    шанаваць што як свае галавы. Слон. п. Пра шчырае шанаванне, зберажэнне чаго-н. Federowski, 297.
    як без галавы. Мсцісл. Асудж. Пра непрадуманыя, нелагічныя дзеянні, развагі. Юрчанка 1977, 221.
    Розум не кулеш, у голаву не ўліеш. Гл. кулеш.
  17. 17
    галавешка
    абгарэць як галавешка. Слуцк. Пра счарнелага, загарэлага чалавека. Сержпутоўскі 1998, 52.
    качацца як галавешка. Мсцісл. Пра слабага, хворага чалавека. Юрчанка, 47.
    чорны (счарнець, учарнець) як галавешка. Ваўк., Слон. п., Жытк., Івац., Стаўб., Мсцісл., Сміл. Federowski, 66; Янк., 431; Юрчанка 1977, 224; Шатэрнік, 291; ЖНС, 194; ЗЗайкі. Тое, што абгарэць як галавешка.
    бульба як галавешкі. Люб. Ухв. Пра вялікую бульбу. СПЗБ 1, 407.
    сіняк ек головешка. Жытк. Пра вялікі чорны сіняк. ТС 5, 36.
  18. 18
    галайка
    малоць як галайка. Жытк. Няўхв. Пра балбатлівую жанчыну. Нар. слов., 302. ≺ Галайка - крыклівая балбатуха.
  19. 19
    галееўскі
    як галееўская старчыха. Гл. старчыха.
    раздрыпаць як галеіўскую старчыху. Гл. старчыха.
  20. 20
    галёнчыха
    п'яны як галёнчыха. Мсцісл., Асудж. Пра моцна п'янага чалавека. Юрчанка, 181. ≺ Галёнчыха - дробная гандлярка у 40-50-х гг. у Мсціславе. АВНЛ.

Паведаміць пра недакладнасьць