На запыт знайшлося 182 артыкулы

  1. 21
    галіна
    зяваць як варона (на галіне). Гл. варона.
    ліпець як арэх на сухой галіне. Гл. арэх.
    тлець як гарэх на сухой галіне. Гл. арэх.
  2. 22
    галінка
    (зрабіць) што як за галінку. Памянш. Астр., Слон. Пра хуткае, без пярэчанняў выкананне чаго-н. Даніловіч, 224.
  3. 23
    галка
    чорны як галка. Ваўк. п., Браг., Івац. Пра каго-н. вельмі чорнага. Federowski, 66; Мат. Гом., IV, 57; ЗЗайкі. ≺ Галка - узор чарнаты, смуглявасці.
  4. 24
    галодны
    жраць як з галоднага краю вырваўсё. Гл. край.
    як з галоднага краю. Гл. край.
    злятацца як галоднае крумкаччо. Гл. крумкач.
    цягнуцца як галоднае лета. Гл. лета.
    што каму як галоднаму пост. Мсцісл. Пра нешта абсалютна непатрэбнае. Юрчанка, 181.
    брацца за што як галодны за хлеб. Пра руплівае, рэзкае дзеянне, хапанне каго-н. Янк., Пар., 21.
    збірацца як галодны сраць. Старадар. Вульг. Пра вельмі маруднае, неахвотнае збіранне куды-н. Dybowski, 16; ФА.
    збірацца як галодны ў борну. Дзятл. Іран. Даніловіч, 217. Тое, што збірацца як галодны сраць. ≺ Борна - параўн. руск. уборная ‘прыбіральня’.
    збірацца як галодны ў каноплі (крапіву). Карэл., Пол. Іран. Высл., 326; З нар. лекс., 14. Тое, што збірацца як галодны сраць.
    Люты як галодны воўк, а баязлівы як заяц. Гл. воўк.
    накінуцца як галодны на хлеб. Мін. Няўхв. Пра вельмі прагнае, імклівае дзеянне каго-н., накідванне на што-н. ЛЦ, 72.
    наляцець як галодны крумкач. Гл. крумкач.
    рабіць як галодны сера. Рэч. Вульг. Пра маруднае, скуднае выкананне чаго-н. Pietkiewicz, 389.
    як галодный сабака. Гл. сабака.
    сябраваць як галодныя сабакі, што дзеляць костку. Гл. сабака.
    лупаць очыма бы голодна сова. Гл. сава.
  5. 25
    галстук
    каму што як сабаку галстук. Гл. сабака.
  6. 26
    галубіны
    рабы як галубінае яйцо. Гл. яйцо.
  7. 27
    галубка
    біцца як галубка падстрэленая. Памянш. Спачув. Пра жанчыну ў бядзе, роспачы. Янк., 397.
  8. 28
    галубок
    брукаваць як галубкі. Памянш. Ваўк. п. Слон. Пра шчырую, сардэчную размову закаханых. Federowski, 43; Янк., Пар., 19; Высл., 288.
    жыць [удваіх] як галубкі ў пары. Памянш. Ваўк. п. Ухв. Пра шчырае, вернае жыццё сужонкаў. Federowski, 367; Юрчанка 1972, 213; Янк., Пар., 62.
    жыць як галубкі. Памянш. Мсцісл. Ухв. Юрчанка, 181. Тое, што жыць як галубкі ў пары.
    кахацца як галубкі. Памянш. Ухв. Пра шчыра закаханых. Янк., Пар., 85.
    Любіліся, кахаліся як галубкі ў стрэсе, а ціпер разышліся як ягадкі ў лесе. Памянш. Гродз. Прык. Пра нярэдкае заканчэнне кахання расстаннем. Цыхун, 186.
    любіцца (мілавацца) як галубкі. Памянш. Ваўк. п., Смал. п., Слон. Ухв. Federowski, 167; Высл., 342; Добр., Смол., 410. Тое, што кахацца як галубкі.
    любіцца як галубкі ў гняздзе. Памянш.-ласк. Мін. Ухв. АВНЛ. Тое, што кахацца як галубкі.
  9. 29
    галуза
    абгарэць як галуза. Светл. Пра моцна абгарэлага, счарнелага чалавека. Мат. Гом., III, 228. ≺ Галуза - тут: галавешка.
  10. 30
    галушка
    Дару грошы на пялюшкі, каб дзеці каціліся як галушкі. Фальк. Вясельнае пажаданне многа здаровых дзяцей. БВ, 67.
    як галушка па масле плаваць. Ваўк. п., Карэл. Ухв. Пра чыё-н. заможнае спакойнае жыццё. Federowski, 239; Высл., 366; Санько, 71.
  11. 31
    гаман
    черный як гаман. Смал. Пра чорнага, страшнага чалавека альбо жывёлу. Добр., Смол., 120. ≺ Гаман - тут: д'ябал.
    біці каго як гамана. Драг. Пра моцнае, бязлітаснае збіванне каго-н. З нар. сл., 137. ≺ Гаман - біблейскі персанаж, вельмі люты чалавек, якога веруючыя яўрэі ў дзень свята Пурым у сінагозе сімвалічна «білі», уздымаючы грукатанне бразготкамі.
    гармідар дзе баццэ жыды гамана б'юць. Гл. жыд.
    крычаць як на гамана. Пра беспадстаўны крык на кагосьці. Станкевіч, 187.
    накінуцца на каго як жыды на гамана. Гл. жыд.
    напасці (наваліцца) на каго як на гамана. Ваўк. п. Пра беспадстаўнае нападзенне на каго-н. Federowski, 102; Носович, 195; Станкевіч, 187. ≺ Узята са звычаю яўрэяў пераследваць Амана ў час Пурыма.
    таўчы каго бы гамана. Нар. лекс., 222. Тое, што біці як гамана.
  12. 32
    гамара
    як гамара. Навагр. Няўхв. Пра вельмі бруднага чалавека. Даніловіч, 217.
  13. 33
    гамолак
    як гамолак. Ухв. Пра пухлае дзіця. Высл., 426. ≺ Гамолак - кружок сыру.
  14. 34
    гамэрня
    у хаце як у гамэрні. Ушацк. Пра моцны шум дзе-н. З нар. сл., 168. ≺ Гамэрня - шумнае зборышча людзей. Відаць, ад гамарня - кузня медніка, у якой заўсёды раздаваўся стук.
  15. 35
    ганавіцы, гл. нагавіцы
  16. 36
    ганак
    круціцца як сабака ля ганку. Гл. сабака.
  17. 37
    гандля
    трапіць як на сабачую гандлю. Карэл. Пра траплянне ў злосную мітуслівую кампанію. Высл., 400. ≺ Сабачая гандля - сабачае зборышча, гайня.
    што гандля воўчая. Стаўб. Асудж. Зласл. Пра групавое нападзенне, ад якога цяжка адбіцца. СЦБ, 15.
  18. 38
    Ганна
    розуму ў каго што ў Ганны - радзіць пастаянна. Мінск. Жарт. Пра чалавека, які гатовы ўсім нешта радзіць, падказваць. АВНЛ.
    нарабіць як на Ганніна вяселле. Гл. вяселле.
  19. 39
    гануча, гл. ануча
  20. 40
    ганучнік
    хадзіць як ганучнік [які]. Івац., Слон. Асудж. Пра неахайнага чалавека. Жыв. сл., 153; ЗЗайкі.

Паведаміць пра недакладнасьць