1 адбіўны // адбойны Адбіўны. 1. Якім адбіваюць што-н. Адбіўны молат. 2. Прыгатаваны шляхам адбівання, размякчэння ўдарамі. У цэлафанавым пакеце была твая вячэра, а магчыма,… 2 адборачны // адборны Адборачны. Створаны, прызначаны для адбору каго-н. Адборачная камісія. Адборачныя сустрэчы баксёраў. Адборны. 1. Адабраны з ліку іншых як лепшы; выдатны… 3 адзець // надзець Адзець. 1. Пакрыць адзеннем каго-н. Я памятаю: на самым змроку маці мая сказала мне памыць ногі, адзела мне чыстую сарочку, і мы пайшлі на хутар Зялёны… 4 адзінарны // ардынарны Адзінарны. 1. Зроблены з адной часткі; не падвойны. Цяпер і тут дзверы, адзінарныя, з доўгімі надворнымі завесамі. А.Кулакоўскі. 2. Прызначаны для… 5 адзінкавы // адзінокі // адзіночны // адзіны Адзінкавы. Які сустракаецца не групай, не ў мностве, а паасобнымі адзінкамі. Пісьменнік умее ў адзінкавым бачыць вялікае і складанае. С.Майхровіч. … 6 адклад // адкладанне Адклад. Перанясенне на больш позні час. Сінонім: адтэрміноўка. Тут жа без адкладу і адбылася сяброўская вечарына, бо інакш не назавеш гэтую цікавую… 7 адкладзены // адкладны Адкладзены. Перанесены на больш позні час. Сінонім: адтэрмінаваны. З-за такой непрадбачанай сітуацыі сустрэча паміж камандамі была адкладзена. Звязда.… 8 адлучка // адлучэнне Адлучка. Адыход адкуль-н. на пэўны час; часовая адсутнасць. У атрадзе быў заведзены такі парадак: дазвол на адлучку даваў толькі камандзір ці камісар.… 9 адменны // адметны Адменны. Выдатны па сваіх якасцях, самы лепшы; надзвычайны. Навакол былі выдатныя грыбныя мясціны, дзе раслі адменныя баравікі. М.Лынькоў. Адметны.… 10 аднарукі // аднаручны Аднарукі. толькі з адуш. наз. З адной рукой. Каля самае брамы брыгаднага двара Хрысцюка аклікнуў начны вартаўнік, аднарукі Кастусь Парфёнчык. І.Дуброўскі.… 11 адрасант // адрасат Адрасант. Той, хто пасылае паштовае адпраўленне. Сінонім: адпраўнік. Прыносіць пісьмы паштальён ад незнаёмых адрасантаў. Х.Жычка. Адрасат. Той, каму… 12 адрывачны // адрывісты // адрыўны Адрывачны. Які не з'яўляецца звязным цэлым, няпоўны; які складаецца з асобных урыўкаў. Вучоныя, стварыўшыя гэтыя тэорыі; абапіраліся толькі на выпадковыя,… 13 адсталы // адстаючы Адсталы. Які стаіць на больш нізкім узроўні развіцця, чым іншыя. Васілёва жаданне пайсці старшынёй такога адсталага калгаса спадабалася райкому. І.Шамякін.… 14 адукаваны // адукацыйны Адукаваны. Які атрымаў шырокую адукацыю, мае рознабаковыя веды; інтэлігентны, культурны, выхаваны. Ігнат упершыню пачуў з вуснаў адукаванага чалавека… 15 адухоўлены // адушаўлёны Адухоўлены. 1. Надзелены вышэйшымі духоўнымі здольнасцямі (пра жывёл, з'явы прыроды, рэчы). Гэтыя радкі даюць прыклад таго, якім адухоўленым кампанентам…