-
1
Labitur a mente cito res bona, sed mala lente — Дабро хутка забываецца, зло доўга помніцца
-
2
Labor omnia vincit impobus — Усё перамагае ўпартая праца
-
3
Lacrimae nihil profuturae — Слёзы нічым не дапамогуць
-
4
Laeditur Urbanus, non daudicat inde Romanus — Пакалечыў сабе нагу Урбан, але не кульгае з-за гэтага Раман
-
5
Lapis saepe volutatus non obducitur musco — Жорны, якія часта круцяць, мохам не абрастаюць
-
6
Laterem lavare — Мыць цэглу (г.зн. дарма працаваць)
-
7
Laus in ore proprio vilescit — Уласная пахвала нічога не варта / не значыць
-
8
Leve fit, quod bene fertur, onus — Цяжар, які ўмела носяць, робіцца лёгкім
-
9
Linquere promissa procellae — Пакідаць абяцанні навальніцы
-
10
Littera semper habet panem vestemque paratam — Пісьменны чалавек заўсёды мае хлеб і гатовае адзенне
-
11
Loro mandendo discit canis corium universum mandere — Грызучы рамень, сабака вучыцца грызці ўсю шкуру
-
12
Lota licet cornix, tamen enitet albidior vix — Хоць варона пер'е і купала, бялейшая ад гэтага не стала
-
13
Lucri bonus est odor ex re qualibet — Пах прыбытку прыемны, ад чаго б ён ні зыходзіў
-
14
Lupi fauci manum ne committe — Не кладзі руку ў пашчу ваўку
-
15
Lupi me viderunt priores — Ваўкі ўбачылі мяне першымі
-
16
Lupus malus ovium custos — Воўк - дрэнны вартаўнік
-
17
Lupus pilum mutat, non mentem — Воўк мяняе шкуру, але не нораў
-
18
Lupus vetus non cadit in foveam — Стары воўк не трапляе ў яму
На запыт знайшлося 18 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць