-
1
Obsequium amicos, veritas odium parit — Падатлівасць стварае сяброў, а праўда спараджае нянавісць
-
2
Oculi avidiores sunt, quam venter — Вочы больш прагныя, чым жывот
-
3
Oculis magis habenda fides, quam auribus — Вачам варта больш давяраць, чым вушам
-
4
Oleo tranquillius — Спакайнейшае за масла
-
5
Oleum addere camino — Дадаваць масла ў агонь
-
6
Ollula tam fertur ad aquam, quod fracta refertur — Так доўга са збанам па ваду ходзім, пакуль яго не разаб'ем
-
7
Omne malum cito accedit, tarde discedit — Усякае зло хутка прыходзіць, марудна адыходзіць
-
8
Omnes divitiae virtuti postponendae sunt — Прыстойнасць лепш за ўсякае багацце
-
9
Omnes homines ad quaestum suum callent — Усе людзі ўмелыя / ведаюць толк у тым, што тычыцца іх выгады
-
10
Omnes homines aequales sunt — Усе людзі аднолькавыя
-
11
Omnia fames dulcia facit praeter se ipsam — Голад, апрача самога сябе, усё робіць салодкім
-
12
Omnia incipis, nihil absolvis — За ўсё бярэшся - нічога не канчаеш
-
13
Omnia tempus habent — Усё мае [свой] час
-
14
Omnis musae mancipium — Служка любой музы (г.зн. майстар на ўсе рукі)
-
15
Omnis sibi malle melius esse quam alteri — Кожны сябе любіць больш, чым другога
-
16
Omnium malorum origo otium — Гультайства - пачатак усіх бедаў
-
17
Omnium malorum stultitia est mater — Глупства - маці ўсіх няшчасцяў
-
18
Optimum cibi condimentum est fames — Голад - лепшая прыправа да ежы
-
19
Opulentissima metalla assidue plenius responsura fodienti — Каштоўныя металы дастаюцца перш за ўсё таму, хто рупліва капае
-
20
Ornata forma mente praeclara eminet — У вочы кідаецца чароўны выгляд, а не выдатны розум
На запыт знайшлося 22 артыкулы
Паведаміць пра недакладнасьць