-
1
Quae nocent, docent — Што шкодзіць, тое вучыць
-
2
Qualia quisque geret, talia quisque feret — Як хто будзе сябе паводзіць, так да яго будуць і ставіцца
-
3
Quam camus cassus, equus est melior mala passus — Лепш конь благі, чым пустая аброць
-
4
Quam cara sint bona, homines carendo intelligunt — Людзі разумеюць, якое дарагое здароўе, толькі страціўшы яго
-
5
Quam difficile est crimen non prodere vultu — Як цяжка не выдаць злачынства тварам
-
6
Quem mos non rexit, vita non inclytus exit — Хто не трымаецца закону, зняслаўленым пойдзе на той свет
-
7
Qui bibit immodice vina, venena bibit — Хто не ў меру п'е віно, той п'е атруту
-
8
Qui bona sectatur, prima bene surgit in hora — Хто імкнецца да багацця, устае да світання
-
9
Qui canem alit exterum, hunc praeter lorum nil fit reliquum — Хто корміць чужога сабаку, у таго нічога, акрамя почапкі, не застанецца
-
10
Qui capit uxorem, litem capit atque dolorem — Хто бярэ сабе жонку, той набывае сварку і гора
-
11
Qui cito laetatur, leviter dolet et lacrimatur — Хто хутка радуецца, той лёгка смуткуе і плача
-
12
Qui comes est stulti, sibi saepe fit ipse labori — Хто з'яўляецца сябрам дурня, той часта сам сабе шкодзіць
-
13
Quid ipse sis, non guid habearis, interest — Важна, які ты на самай справе, а не за каго цябе прымаюць
-
14
Quidquid est plus quam necesse, possidentes deprimit — Усё, што звыш неабходнага, губіць валадароў
-
15
Quidquid in buccam venerit, stultus loquitur — Дурны гаворыць усё, што прыйдзе ў галаву
-
16
Quidquid nummis praesentibus opta, et fiet — Маючы грошы, жадай усяго, чаго хочаш, і яно збудзецца
-
17
Qui me amat, amat et canem meum — Хто любіць мяне, любіць і майго сабаку
-
18
Qui mittit stultum, differt sua commoda multum — Хто пасылае дурня, той церпіць шмат няўдач
-
19
Qui pro quo — Адзін замест другога / Гэты замест таго
-
20
Qui quaerit alta, is malum videtur quaerere — Хто шукае высока, той шукае сабе бяду
На запыт знайшлося 42 артыкулы
Паведаміць пра недакладнасьць