 |
На ваш запыт знойдзены 57 артыкулаў
-
Caecus non judicat de colore — Сляпы не судзіць аб колеры
-
Caecus si caeco ducatum praestet, ambo in foveam cadunt — Калі сляпы сляпому паказвае накірунак, то абодва падаюць у яму
-
Calamitate doctus sum — Навучаны горам
-
Calles antiquos serves veteres et amicos — Беражы старыя сцежкі і старых сяброў
-
Camelus desiderans cornua, etiam aures perdidit — Вярблюд, імкнучыся набыць рогі, страціў нават вушы
-
Cancrum recta ingredi doces — Вучыць рака ісці наперад
-
Canit avis quaevis sicut rostrum sibi ctevit — Кожная птушка так спявае, як у яе дзюба расце
-
Cattus amat piscem, sed non vult tingere plantam — Кот любіць рыбу, але не жадае мачыць лапы
-
Cautus enim metuit foveam lupus — Асцярожны воўк баіцца ямы
-
Cave amicum credas, nisi quem probaveris — Не лічы кагосьці сябрам, пакуль яго не выпрабаваў
-
Cave canem — Сцеражыся сабакі (г.зн. будзь асцярожным, уважлівым)
-
Cave ne quidquam incipias, quod post poeniteat — Не пачынай таго, у чым пазней будзеш раскайвацца
-
Cave tibi a cane muto et aqua silente — Сцеражыся ціхага сабакі і спакойнай вады
-
Cena comesa venire — Прыходзіць пасля абеду
-
Cicatrix conscientiae pro vulnere est — Раны сумлення не загойваюцца
-
Citius venit malum quam revertitur — Бяда хутчэй прыходзіць, чым адыходзіць
-
Cito rumpes arcum, semper si tensum habueris — Хутка лук зломіш, калі яго заўсёды нацягнутым будзеш трымаць
-
Clara pacta claros faciunt amicos — Ясныя ўмовы ствараюць добрых сяброў
-
Claude os, aperi oculos — Закрый рот, адкрый вочы
-
Claudi vicinus daudicat ipse brevi — Сусед кульгавага сам у хуткім часе пачынае кульгаць
|
 |