-
1
Radix saepe mala producit pessima mala — Ад дрэннага кораня часта бываюць вельмі дрэнныя яблыкі
-
2
Raro lupi lenti praebentur fercula denti — Калі на ваўка лянота нападае, рэдка што яму на зуб трапляе
-
3
Rastro dentato prata parata dato — Касі лугі, калі паспелі
-
4
Ratio contra vim parum valet — Розум перад / у параўнанні з сілай мала значыць
-
5
Recte faciendo neminem time — Калі сумленна дзейнічаеш, нікога не бойся
-
6
Re labor est dulcis, quia non pluit usus hiulcis — Праца карысная, таму што дабро не льецца дажджом у рот
-
7
Res inquieta est in se ipsam felicitas — Шчасце само па сабе справа неспакойная
-
8
Res mala vir malus est, mala femina pessima res est — Дрэнны муж - палова бяды, дрэнная жонка - цэлая бяда
-
9
Risu corruere — Падаць ад смеху
-
10
Roganti melius quam imperanti pareas — Хутчэй паслухаеш таго, хто просіць, чым таго, хто загадвае
На запыт знайшлося 10 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць