-
1
Ко всем чертям (к чертям собачьим) — У балота = У аржавень = У вір = На ростані = На сухі лес = У катнія рукі = На лясы, на балоты
-
2
Когда рак (на горе) свистнет — Як воўк шчанём будзе і брахаць хвастом будзе = Як на далоні валасы парастуць = Як будзе баба дзеўкаю = Хутчэй бусел жарабя ўродзіць = Тады, хіба, перастане, як сарока бела стане
-
3
Кожа да кости — Ногі ды рогі = Рэбры ды скура = Адно косць ды скура = Ні духоў ні трыбухоў = Хоць рэбры лічы = Касцьмі барабаніць = Адны вочы блішчаць = Худы як дошка (як смык, як скрыпка) = Як ніколі нічога не еўшы
-
4
Козел отпущения — Ахвярны казёл
-
5
Коломенская верста (высокорослый) — Пад (самае) неба = Вялікі як матавіна = Доўгі як жэрдка = Выгоністы як хвоя = Выгнала як тычыну = Вырасла як дырба
-
6
Комар носа не подточит — Камар носам не падлезе = Камар носа не падаткне
-
7
Кому до чего, а кузнецу до наковальни — Каму што, а млынару вецер = Каму што, а пеўню бойка = Каму што, а курыцы проса = Каму што, а Сымону селядца = Каму што, а Барысу ладкі = Хто пра што, а цыган пра сала = Каму што, а Ганці кубел = Каму што, а галоднаму хлеб
-
8
Конца-краю нет — Канца і меры няма = Канца-берагу няма (не відаць) = Ні канца ні меры
-
9
Копейка рубль бережет — Зерне да зерня, будзе поўная мерня = Колас да коласа - сноп будзе = Рубель з граша паходзіць = Па кропельцы - рэчка, па травінцы - копка, а па копцы - стог = З малога дойдзе да вялікага
-
10
Коптить небо — Зямлю цяжыць = Свет займаць = Свет смуродзіць = Дні церці
-
11
Коса - девичья краса — Дзявоцкая краса - заплеценая каса і руцьвяны вяночак = Дзеўка без касы не мае красы
-
12
Косая сажень в плечах — Цэлы сажань у плячах = Плечы як засланка
-
13
Кот наплакал — З жабіны прыгаршчы = З антонаву слязу = Зайцу на закуску = У адну столку = Можна на пальцы спячы = Толькі вочы мачаць = Як вароне (сароцы) на хвасце панесці = Як кату пад'есці = Кот за адзін абед з'еў
-
14
Кошке игрушки, а мышке слезки — Катку смех, а мышцы смерць = Кату забаўка (жарцікі), а мышцы згуба = Каралю смачна, а нам горка = Калі пан пяе, то мужыка трасца трасе = Каму бяда, каму смех
На запыт знайшлося 14 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць