На запыт знайшлося 7 артыкулаў

  1. 1
    Кто вино любит, тот сам себя губит — Хто па гарэлку часта ходзіць, той сам сабс шкодзіць = Хто п'е, той доўга не жыве = Гарцы ўвядуць у старцы = П'янства розум з'ела = Чарка і сварка да добрага не давядуць = Чорту душу аддаў, бо часта ўгару заглядаў = Вада жывіць, а гарэлка губіць
  2. 2
    Кто в лес, кто по дрова — Хто ў плот, а хто ў агарод = Хто ў боб, хто ў гарох = Хто ў боб, хто ў гарох, а хто ў саладуху (а ты ў сачыўку) = Хто ў мох, хто ў алешнік
  3. 3
    Кто вчера солгал, тому и завтра не поверят — Хто раз схлусіў, таму ніколі веры няма = Болей не ашукаеш, як толькі раз = Ад хлусні не мруць, толькі веры болей не даюць = Адзін раз зманіш - другі не павераць = Манюку і праўды не павераць
  4. 4
    Кто ищет, тот найдет — Хто пытае, той не блудзіць, хто шукае, той знаходзіць = Каму ў голаў зайдзе, той і за печчу знайдзе = Пашукай, як трэба, і знойдзеш, што трэба = Хто моцна жадае, той і мае = Шукай, дык знойдзеш = Не шукаючы, не знойдзеш
  5. 5
    Кто сам себя хвалит, в том пути не бывает — Хто сябс хваліць, няхай таго пярун спаліць = Пахвальба - малайцу згуба = Чужая пахвала як тром грыміць, а самахвальства смярдзіць = Не хвалі сябе, няхай людзі пахваляць
  6. 6
    Кто спит весной, плачет зимой — Хто ўлетку балюе, той узімку галадуе = Хто ўлетку цяньку шукае, той узімку галадае = Калі ўлетку на сонцы не папячэшся, то ўзімку з холаду натрасешся = Хто не дбае, той трасцу мае
  7. 7
    Кто чужого желает, скоро свое потеряет — Хто чужога жадае, часта сваё пакладае = Не ганіся за чужым, не трэба будзе плаціць сваім = Чужое ўзяць - сваё згубіць = Не бяры чужога: аддасі сваё = Ты па чужое, а чорт па тваё

Паведаміць пра недакладнасьць