-
1
Падать к ногам — У ногі кідацца (падаць, каціцца, давацца) = Боты цалаваць = Па нагах поўзаць = Да рук кідацца
-
2
Палец о палец не ударить — Саломку не пераламаць = За халодную ваду не ўзяцца = Ні за халодную ваду = Палец на палец не пакласці = Палкі не перакінуць = Рук не падлажыць
-
3
Палка о двух концах — У кіі два канцы і абодва б'юць = Грошык такі: у ім два бакі = Мае манета і той бок, і гэты = Такая справа - і ўлева, і ўправа
-
4
Пара пустяков — Няма што = Як арэх раскусіць = Як хукнуць = Дробязь (драбяза)
-
5
Парень хоть куда — Да зайца стралец і да дзевак маладзец = І да волікаў пастух і да конікаў канюх = Радзіўся днём з агнём
-
6
Пар костей не ломит — Ад цяплосці не баляць (не гнуцца) косці
-
7
Паршивая овца все стадо портит — Праз аднаго Іванка ўсім заганка = Праз аднаго барана ўвесь статак паганы = Дурны баран усю чараду збянтэжыць
-
8
Пашню пахать - не руками махать — Араць - не ў дуду іграць = Гаспадарку весці - не штанамі трэсці (не торбаю трэсці)
На запыт знайшлося 8 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць