-
1
Пень колотить - день проводить — З кута ў кут - і вечар тут = Абы дзень да вечара, а там печ увечары = Туды цень, сюды цень, абы перайшоў дзень
-
2
Первое время — Першыя часы
-
3
Первый блин комом — Першае цялятка - шчанятка = Першыя каты за платы = Першы плод за плот = Першую работу за плот выкідаюць = Першы блін сабаку
-
4
Первый попавшийся (встречный) — Першы-лепшы
-
5
Перебиваться с куска на кусок — Хлеб ядзім траякі: чорны, белы і ніякі = Адзін дзень - мак, а другі - так = Ніколі малака з хлебам не пад'еў: увесну малако ёсць - хлеба няма, а ўвосень хлеба намалоціш - карова запусціцца
-
6
Перебиваться с хлеба на квас — Тыдзень з алеем, тыдзень галеем = Дзень з алеем, а тры дні галеем = Часам з квасам, а парою з вадою = Калі праснак, а калі і зусім так = Адзін раз густа, другі раз пуста
-
7
Перегнуть палку — Кій перагнуць = Меру перабраць
-
8
Перед смертью все равны — Зямля святая ўсіх (нас) зраўняе = На тым свеце ўсе роўныя будзем = Хто піша, хто арэ, хто барануе - зямелька ўсіх раўнуе = Магіла ўсіх памірыла (зраўніла) = Магіла ўсіх прымае (зраўняе) = Усе людзі роўна родзяцца і роўна паміраюць
-
9
Переезжая сваха — Пераезная свацця
-
10
Переливать из пустого в порожнее — Зялёны мак калаціць = Бобу ў гаросе шукаць = З вадою біцца
-
11
Перемывать (мыть) косточки — Языком абмываць = Языкамі абмывацца = Косці перабіраць = Шыпулі абіраць = Вянкі плесці = Ад пят да галоў абмаўляць
-
12
Пересчитать ребра — Рэбры перабраць (палічыць) = Скабы палічыць
-
13
Песок сыплется (старый, дряхлый) — Парахня сыплецца
-
14
Петр кивает на Ивана, Иван кивает на Петра — Благі з ліхім знаюцца, адзін на другога спасылаюцца = Мікіта на Гаўрылу, Гаўрыла на Тамаша, то будзе жыцце кепска наша
На запыт знайшлося 14 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць