На запыт знайшлося 3 артыкулы

  1. 1
    Пьяница так сведет домок, что не нужен и замок — Гаспадар у карчме п'е і скача - гаспадарка плача = Латамі трасе, а ў карчму апошняе нясе = Рыззём трасе, а пятак на гарэлку нясе = Лату на лату будзе садзіць, а капеечку на гарэлку шчадзіць = Гарцы ўвядуць у старцы = Гаспадарку збыў: у горле ўтапіў
  2. 2
    Пьян как сапожник — Хапіў з дзежкі, што не бачыць сцежкі = Сягоння не адзін, з свіннёю = П'яны як дурны = П'яны як рамізнік (як шавец, як каморнік) = П'яны як гразь (як твань, як зямля) = Напіўся чырвоніцы як ягада
  3. 3
    Пьяному море по колено — П'янаму і козы ў золаце = П'яніцу і ў лужыне рай = Нап'ецца, дык з царамі б'ецца (а як праспіцца, дык і курыцы баіцца) = Для п'янай галавы ўсюды роўна, а для ног - адны ямы

Паведаміць пра недакладнасьць