-
1
Превзойти самого себя — Самога сябе перасягнуць
-
2
Предать забвению — На забыццё аддаць = У няпамяць пусціць = Адшкадаваць
-
3
Привести в порядок — Да ладу давесці = У лад увесці = Папарадкаваць
-
4
Прижать (прищемить) хвост — Крылы прыцяць = На хвост наступіць
-
5
Прийти к шапочному разбору — У свіныя галасы прынсці = Прыйсці (прыехаць) свечкі тушыць
-
6
Прийтись по нраву (по нутру) — Даспадобы прыпасці (прыйсціся)
-
7
Приказать долго жить — Душою загавець = Злажыўшы рукі гасціны правіць = Пад абарацень паехаць
-
8
Прикусить язык — Зубы сцяць = Губы стуліць = Язык зашыць = Язык на прывязі трымаць = Язык зубамі прышчаміць = Гаў дый зубы сцяў = Язык завязаўся
-
9
Принимать (близко) к сердцу — Да душы вельмі браць (прымаць) = Да галавы браць
-
10
Принимать участие — Браць удзел
-
11
При последнем издыхании — Тры чвэрці да смерці (тры чвэрткі да смерткі) = Адну пятніцу жыць засталося = Пара да двара = Пара да Адама
-
12
При случае — Пры аказіі = Іншы раз
-
13
При царе Горохе — За дзедам шведам = За каралём Гарохам = За каралём Гарохам, як людзей было троху = Пры цары Гарошку, як было людзей трошку = Пры цары Гароху, як людзей было троху і як былі драўляныя рублі і жалезныя капейкі = За царом кесаром, як свет гарэў, а саломаю тушылі
-
14
Прицепился (пристал) как репей — Прычапіўся як ваўчкі да кажуха (як клешч да сабачага хваста) = Прыліп як пчала да смалы (як смоўж, як кароста) = Прыкінуўся як баба з яешняю = Прывязаўся як назола якая
-
15
Пришей кобыле хвост — З пустога хлява пустое цяля = Пятае кола ў возе = Гарэлы блін
-
16
Провалиться мне сквозь землю — Каб я праз зямлю праваліўся = Няхай я скрозь донна правалюся = Каб я гэтак жыў (калі няпраўду кажу) = Каб я так дыхаў = Каб я так здаровы быў = Каб я так сонца аглядаў
-
17
Продавать глаза — Ветрам гандляваць = Вераб'ям фігі даваць (дулі паказваць)
-
18
Прожужжать (протрубить) уши — Вушы адзваніць
-
19
Проложить себе дорогу — След (троп, дарогу) сабе працерабіць = Дарогу працерці
-
20
Пронзить взглядом — Вокам працяць (пранізаць, пракалоць)
На запыт знайшлося 28 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць