-
1
Первое время — Першыя часы
-
2
Первый попавшийся (встречный) — Першы-лепшы
-
3
Перебиваться с куска на кусок — Хлеб ядзім траякі: чорны, белы і ніякі = Адзін дзень - мак, а другі - так = Ніколі малака з хлебам не пад'еў: увесну малако ёсць - хлеба няма, а ўвосень хлеба намалоціш - карова запусціцца
-
4
Перебиваться с хлеба на квас — Тыдзень з алеем, тыдзень галеем = Дзень з алеем, а тры дні галеем = Часам з квасам, а парою з вадою = Калі праснак, а калі і зусім так = Адзін раз густа, другі раз пуста
-
5
Перегнуть палку — Кій перагнуць = Меру перабраць
-
6
Переезжая сваха — Пераезная свацця
-
7
Переливать из пустого в порожнее — Зялёны мак калаціць = Бобу ў гаросе шукаць = З вадою біцца
-
8
Перемывать (мыть) косточки — Языком абмываць = Языкамі абмывацца = Косці перабіраць = Шыпулі абіраць = Вянкі плесці = Ад пят да галоў абмаўляць
-
9
Пересчитать ребра — Рэбры перабраць (палічыць) = Скабы палічыць
-
10
Песок сыплется (старый, дряхлый) — Парахня сыплецца
На запыт знайшлося 10 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць