На запыт знайшлося 468 артыкулаў

  1. 421
    кореникъ — вулей, выдзеўбаны ў выкарчаваным пні
  2. 422
    кореницъ — вяшчун, чараўнік, знахар
  3. 423
    коренный — зроблены з карэнняў;
    ˜ коренные речи (потравы) — бакалея, розныя прыправы
  4. 424
    корень
    1. ніжняя частка расліны;
    2. ніз, аснова, фундамент, падножжа;
    3. аснова, пачатак; сутнасць, выток;
    4. племя, род
  5. 425
    коритися — рабіцца пакорным, змірацца
  6. 426
    кормя — харч, ежа, корм
  7. 427
    корнетиста — музыкант, які грае на карнеце
  8. 428
    коробъ (коробка, коробокъ) — мера сыпкіх рэчываў
  9. 429
    корона
    1. галаўны ўбор, сімвал улады манарха;
    2. улада манарха;
    ˜ Корона Польская — Польская дзяржава ў 16-18 ст.
  10. 430
    корчма — харчэўня; заезны дом, дзе спыняліся, харчаваліся, начавалі падарожныя;
    ˜ корчма покутная — харчэўня, у якой гандляваць спіртным забаранялася
  11. 431
    коснити — марудзіць, затрымліваць, бавіць
  12. 432
    кость — косць;
    ˜ кости лесу — жэрабя
  13. 433
    котляръ — каваль, які рабіў патлы; кацельшчык
  14. 434
    коханьеся наз. — любасць;
    ˜ коханьеся въ працы — працалюбства
  15. 435
    кошъ (кошикъ)
    1. кошык;
    2. адзінка вымярэння сушаных ягад
  16. 436
    крайчый
    1. службовая асоба пры двары вялікага князя, што адказвала за закускі да стала;
    2. у 16 ст. ганаровы тытул без пэўных абавязкаў
  17. 437
    краковка:
    ˜ бочка краковка — адзінка вымярэння аб'ёму (часцей збожжа, круп і г.д.)
  18. 438
    кресъ — мяжа, апошняя рыса, грань
  19. 439
    крица
    1. фармаваны кавалак металу;
    2. адзінка вымярэння колькасці жалеза
  20. 440
    кровный (кревный) — родны па крыві, сваяк

Паведаміць пра недакладнасьць