-
441
крогулецъ (крагулецъ) — ястраб-перапёлачнік
-
442
кройника — хроніка, летапіс
-
443
кройникаръ — летапісец
-
444
крокъ —
1. крок;
2. адзінка вымярэння даўжыні -
445
крошня — адзінка вымярэння сушаных ягад; кош
-
446
кружокъ — адзінка колькасці воску
-
447
крушецъ —
1. руда;
2. каштоўныя металы -
448
крыти — хаваць, утойваць
-
449
ктиторъ —
1. заснавальнік;
2. царкоўны стараста -
450
кубелъ —
1. кубел;
2. адзінка вымярэння колькасці мёду -
451
кузня — адзінка вымярэння колькасці мёду
-
452
кукглярства —
1. прывід, здань;
2. падманлівасць -
453
куколь —
I пустазелле
II клабук, галаўны ўбор манаха -
454
куль — адзінка вымярэння колькасці збожжа
-
455
куна — грашовая адзінка ў даўнія часы
-
456
куница —
1. грашовая адзінка, куна;
2. падатак, які плацілі княжацкаму двару;
выводная куница — плата за маладую, якая выходзіла замуж у чужую воласць;
выходная куница — плата за выхад залежнага чалавека ад свайго феадала -
457
кунштъ — жарт, камедыя
-
458
кураторъ — асоба, што ажыццяўляла апеку ў адносінах да непаўналетніх дзяцей і ўдоў; апякун
-
459
кустосъ (кустошъ) — службовая асоба, якая захоўвала некаторыя дзяржаўныя паперы, архівы, каштоўнасці
-
460
кусъ (кусокъ) —
1. кавалак, частка;
2. адзінка вымярэння колькасці тканіны
На запыт знайшлося 468 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць