На запыт знайшлося 120 артыкулаў

  1. 81
    карацена (карацына)
    1. панцыр (даспехі);
    2. перан. ахова
  2. 82
    карачъ — татарскі саноўнік
  3. 83
    карбачъ — пуга, бізун
  4. 84
    карбункулюсъ (карванкулъ, карвамуколюсъ) — каштоўны камень чырвонага колеру
  5. 85
    карбъ — зарубка, метка
  6. 86
    карватка
    I кафтан
    II (караватка, короватка) шклянка для піва
  7. 87
    карватъ — харват
  8. 88
    карвашъ (каравашъ) — адварот на рукаве
  9. 89
    карефъ — металічнае ўпрыгожанне на адзенні
  10. 90
    кармазинъ (кармазынъ) — сукно цёмна-чырвонага колеру
  11. 91
    кармникъ — адкормачны хлеў
  12. 92
    карнекъ — гліняная пасудзіна на масла
  13. 93
    карность
    1. кара, пакаранне, спагнанне;
    2. бічаванне, утаймаванне плоці;
    3. строгасць, законапаслухмянасць
  14. 94
    карта
    1. афіцыйны або прыватны пісьмовы дакумент; распіска, вэксаль;
    2. пранумераваны аркуш, старонка;
    3. адзін з цвёрдых папяровых лісткоў, якія складаюць набор (калоду) для гульні;
    ˜ вь карту — у клетачку (пра размалёўку тканіны)
  15. 95
    картка
    1. павестка, позва; аб'ява; лісток для галасавання;
    2. распіска, вэксаль;
    3. пісьмо, запіска
  16. 96
    картына (кортина) — кавалак абівачнага матэрыялу (скуры, тканіны); занавеска
  17. 97
    картынъ — кавалак тканіны
  18. 98
    касаторыя — адмена, скасаванне, ліквідаванне
  19. 99
    касситеръ — сплаў волава і медзі (бронза)
  20. 100
    катанка — верхняя цёплая кароткая вопратка, куртка

Паведаміць пра недакладнасьць