-
61
коллоквия — размова, гутарка
-
62
колнерецъ — манжэта
-
63
колнеръ —
1. каўнер;
2. аздоблены нашыйнік -
64
коло —
I
1. кола (дэталь павозкі);
2. частка перадатачнага механізма;
3. прыстасаванне для катавання;
4. пра ўсё, што мае форму круга або кальца;
5. круг як сімвал замкнутага цыкла сферы;
6. група людзей, аб'яднаных якімі-н. сувязямі; грамадская групоўка людзей
II прыназ. —
1. каля чаго-н.;
2. прыблізна (пра колькасць);
3. вакол, кругом чаго-н.;
4. у знач. прысл. кругом, навокал -
65
кологривый — з грывай, якая спадае на адзін бок (пра каня)
-
66
колода —
1. кароткае тоўстае бервяно;
2. масіўныя драўляныя кайданы;
3. мера мёду і іншых вадкіх і сыпкіх рэчываў -
67
колодей — калеснік
-
68
колодка —
1. абрубак тоўстага бервяна;
2. разнавіднасць вісячага замка -
69
колоколъ —
1. звон;
2. гіра -
70
колотечня — друз
-
71
колотникъ — парушальнік спакою
-
72
колотня — сварка, неразбярыха
-
73
колтрина — занавеска
-
74
колтришъ (колтрышъ) — сукно ніжэйшага гатунку
-
75
колчество (колчевство) — колькасць, памер
-
76
колыбка (колебка) —
1. калыска;
2. карэта, павозка -
77
коль прысл. —
1. наколькі, у якой меры;
2. калі;
3. колькі -
78
кольба — паядынак з ужываннем колючай зброі
-
79
колькось прысл. — некалькі
-
80
коляторъ — асоба, якая ўнесла сродкі на пабудову царквы, касцёла
На запыт знайшоўся 181 артыкул
Паведаміць пра недакладнасьць