На запыт знайшоўся 181 артыкул

  1. 101
    компетиторъ — спаборнік на пасаду
  2. 102
    комплексия — будова цела
  3. 103
    компликъ — саўдзельнік
  4. 104
    композицыя — сувязь; дагавор, пагадненне
  5. 105
    компотъ — прадстаўнік старажытнай рэлігійнай секты
  6. 106
    компробовати — пацвярджаць; ухваляць
  7. 107
    компромисаръ — трацейскі суддзя
  8. 108
    компромисъ
    1. пагадненне на падставе ўзаемных уступак;
    2. рашэнне трацейскага суда
  9. 109
    компутъ — рэестр, спісак; рахунак
  10. 110
    комуния — прычасце
  11. 111
    комяга (камяга) — лодка, выдзеўбаная з камля дрэва
  12. 112
    конати
    1. выконваць што-н.;
    2. даводзіць да канца;
    3. абвінавачваць, сведчыць; караць;
    4. паміраць
  13. 113
    конвентуалъ — манах
  14. 114
    конвентъ — састаў манахаў данага манастыра
  15. 115
    коневникъ — гандляр коньмі
  16. 116
    коневщина — падатак на ўтрыманне каня
  17. 117
    конклюдовати — заключаць, рабіць вывад
  18. 118
    конклюзия
    1. заканчэнне, завяршэнне;
    2. рашэнне (судовае)
  19. 119
    коннотация — нататка, адзнака
  20. 120
    коновъ (конва, коневъ) — збан, бітон

Паведаміць пра недакладнасьць